viasna on patreon

Віцебскія збіральнікі подпісаў мусілі здаць у міліцыю хулігана

2010 2010-10-18T17:06:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Невядомы мужчына яшчэ ўчора хадзіў вакол пікетаў па зборы подпісаў і выказваў сваё незадавальненне. Сёння ён пачаў нецэнзурна лаяцца і абражаць жанчын-актывістак.  “Мужчынская палова” скруціла хулігану рукі і выклікала нарад міліцыі.

Па словах збіральніка подпісаў Кастуся Іванова, усе было дужа падобна да свядомай правакацыі. Мужчына нібыта спачатку назіраў за паводзінамі актывістаў, і толькі на другі дзень пачаў правакаваць пікетчыкаў на сварку ці бойку.

Міліцыя прыехала на выклік актывістаў не вельмі хутка, хаця Кастрычніцкі РАУС знаходзіцца за якую пару соцень метраў ад таго месца на вуліцы Леніна, дзе стаяць пікеты за вылучэнне Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага і Уладзіміра Някляева. Таму спачатку актывістам давялося ўтаймоўваць хулігана ўласнымі сіламі.

Тыя збіральнікі подпісаў, што стаяць на пікетах не ў самым цэнтры горада, адзначаюць абыякавасць супрацоўнікаў міліцыі ды праблем, якія бываюць падчас стасункаў з выбаршчыкамі. Здавалася б, ахоўнікі правапарадку мусяць самым пільным чынам сачыць за правапарадкам у тых месцах, дзе збіраецца шмат людзей. Але здараецца наадварот: учора, да прыкладу, 22-гадовай Ліі Батуронак  давялося сам-насам апынуцца з нецвярозым хуліганам, які па-хамску спрабаваў заляцацца да дзяўчыны. Лія Батуронак кажа, што яе пікет стаяў у дастаткова людным месцы – каля Паўднёвага кірмаша, аднак яна ніводнага разу не бачыла, каб недзе паблізу праходзіў міліцэйскі патруль.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства