viasna on patreon

Моладзь БНФ прыняла рашэнне аб далучэнні да агульнанацыянальнай кампаніі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, зніклымі апазыцыянерамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю.

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“16 кастрычніка пачалася акцыя салідарнасці. Я і мае сябры ў 20:00 выключылі святло і паставілі свечкі на вокны. Такія ж свечкі я бачыў у вокнах бліжэйшых дамоў. Я адчуваў салідарнасць з невядомымі мне людзьмі, у вокнах якіх свяціўся агенчык, і адчуваў што, варта зрабіць так, каб з кожным разам, з кожным 16-тым чыслом, нас станавілася ўсё болей. Мы ўспрымаем гэтую ідэю як праяву шырокай салідарнасці грамадзянаў, якім неабыякавая будучыня Беларусі. Для каго палітычныя знікненні і палітычныя зняволеныя ў нашай краіне несумяшчальныя з разуменнем Беларусі як вольнай, заможнай, еўрапейскай краіны. Мы лічым што сумесныя дзеянні, сумесныя акцыі грамадзянаў Беларусі, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў дапамогуць Беларусі перадолець цяжкасці, якія існуюць сёння, і ў рэшце рэшт прывядуць да перамогі дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і правоў кожнага грамадзяніна. Мы лічым, што гэтая супольная акцыя аб’яднае людзей. Моладзь БНФ з вялікай надзеяй чакае ад усіх рухаў, аб’яднанняў ды ініцыятываў далучэння да гэтай кампаніі.. Ва ўлады не атрымаецца раз’яднаць нас, знішчыць партыі ды рухі, знішчыць імкненні да свабоды беларускіх грамадзянаў. Улада за гэтыя гады пасяліла ў людзях страх. Страх людзей свабодна, вольна выказаць свае погляды, свае спачуванні. Людзі выціснутыя на кухні са сваімі меркаваннямі і поглядамі. Але, калі на сённяшні момант поле барацьбы - гэта кухня, дык няхай на кожнай з іх, у кожнай кватэры, у кожнай сям’і з’явіцца агенчык свабоды. Мы заклікаем усіх людзей, у 20:00, на 15 хвілін, 16 чысла кожнага месяца адчуць сябе не проста асобай але і часткай нацыі, часткай вялікай хвалі адзінства і ўявіць сабе Беларусь вольную, еўрапейскую, заможную і адкрытую. Толькі мы самі, сваімі намаганнямі, здолеем перамагчы дыктатуру і прывесці Беларусь да волі, незалежнасці, эканамічнай самастойнасці, дабрабыту і адкрытасці ўсяму сьвету. Толькі праз агульнанацыянальную салідарнасць мы прыдзем да перамогі. І так будзе!” – сказаў каардынатар аргкамітэту Моладзі БНФ Алесь Каліта

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства