viasna on patreon

Франака Вячорку забіраюць у войска 26 студзеня

2009 2009-01-16T12:46:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамлялася раней, сёньня супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і амапу ў камуфляжы ўварваліся ў абласны шпіталь, дзе праходзіў прымусовае абсьледваньне моладзевы актывіст, старшыня Моладзі БНФ, Франак Вячорка. Па апошніх зьвестках з ужываньнем грубай фізічнай сілы у кайданках ён быў гвалтоўна вывезены на чорнай машыне і дастаўлены ў ваенкамат Савецкага раёну. Ніякіх дакументаў і медычнага заключэньня абласнога шпіталю прадстаўлена не было, на словах Франаку сказалі, што ён прызнаны годным да вайсковай службы.

Сам ваенкамат быў зачынены, туды нікога не пускалі, нават бацькоў. У ваенкамаце актывісту ўрычылі заключэньне медабсьледваньня, позву на 26 студзеня і адпусьцілі. Арыну Вячорка, маці Франака, якая спрабавала ўвайсьці ў ванкамат, павезьлі ў РУУС Савецкага раёну.

Нагадаем, што ў сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” заяўляе пра адсутнасьць падставаў давяраць дакладнасьці і праўдзівасьці медыцынскіх заключэньняў, якія выносяцца медыкамі пад відавочным ціскам спецслужбаў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заяўляе, што расцэньвае падобныя дзеяньні спецлужбаў у дачыненьні да моладзевых актывістаў, як палітычна матываваны перасьлед, выкарыстаньне Узброеных сілаў у мэтах барацьбы з іншадумцамі ў краіне.

Мы нагадваем беларускім уладам, што падобныя “законныя” спробы нейтралізацыі моладзевых грамадзкіх ды палітычных актывістаў не спрыяюць паляпшэньню сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і зьяўляюцца адной з формаў ціску на палітычных апанентаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства