Орша: Выбаршчыкі "знікаюць" цэлымі вуліцамі
https://spring96.org/be/news/25291
2008
2008-09-27T09:00:24+0300
2008-09-27T09:00:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нягледзячы на тое, што выбарчая кампанія падыходзіць да фінішу, назіральнікі ў рэгіёнах па-ранейшаму знаходзяць парушэнні ў рашэннях выканкамаў аб фармаванні выбарчых участкаў.
Так, аказалася, што ў Оршы жыхары вуліц Цэлібьева, завулкаў Цэліка, Шакміна і Рынкавага, Метэаралагічнага праезду пазбаўленыя выбарчага права, бо гэтыя тэрыторыі не ўключаныя ў склад ні аднаго з выбарчых участкаў. Шэраг назіральнікаў бачыць ў гэтым выпадку спробу маніпуляцыі з выбарчымі спісамі. Іншыя мяркуюць, што мае месца звычайнае галавацяпства чыноўнікаў. Як бы там ні было, факт парушэння закона - у наяўнасці.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"