20 сакавіка спадарожнікавае тэлебачаньне пакажа “Плошчу” Хашчавацкага
https://spring96.org/be/news/20915
2008
2008-03-12T14:27:01+0200
2008-03-12T14:27:01+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/news1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На спадарожнікавым еўрапейскім тэлеканале “Arcoiris Tv” 20 сакавіка будзе паказаны фільм Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, пачатак трансляцыі ў 22-15 па мясцовым часе.
Юры Хашчавацкі – вядомы беларускі кінадакументаліст. Аўтар каля 30 фільмаў. Адна з найбольш вядомых стужак рэжысёра: фільм-сатыра «Звычайны прэзідэнт». Фільм «Плошча» апавядае аб падзеях ў Менску ў сакавіку 2006 года, калі ў Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў Прэзідэнта. Прэзентацыі гэтай кінастужкі з поспехам прайшлі у многіх еўрапейскіх краінах.
Дадзеныя спадарожніка: Hotbird 7a - 13° est, транспондэр18 , частата 11.541, вертыкальнай палярызацыі (V), FEQ: 5/6, SR: 22.000