viasna on patreon

Вынесены прысуд пісьменніку і фотажурналісту Зміцеру Баяровічу і ягонай жонцы Валерыі

2023 2023-07-20T16:00:00+0300 2023-07-20T16:12:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bajarovichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер і Вікторыя Баяровічы

Зміцер і Вікторыя Баяровічы

У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 ліпеня вынесены прысуд пісьменніку і фатографу Зміцеру Баяровічу і ягонай жонцы Валерыі Баяровіч. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Юлія Інчына.

Палітзняволены Зміцер Баяровіч — пісьменнік і журналіст, быў затрыманы 14 сакавіка 2023 года разам з жонкай Валерыяй Баяровіч каля пад’езда іх дома. Супраць абодвух узбудзілі крымінальную справу за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Напачатку Баяровічы былі змешчаныя ў следчую турму № 8, затым пераведзеныя ў СІЗА №1 на "Валадарку".

Зміцер Баяровіч працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.

Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве "Галіяфы" выйшла ягоная дэбютная кніга "Шалі".

Суддзя Юлія Інчына прызначыла Дзмітрыю і Валерыі па тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу «хатняя хімія», паведамляе СТВ.

Іх вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Дарэчы, у дзень суда, еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалася справа пісьменніка і фатографа Дзмітрыя Баяровіча  і яго жонкі Валерыі. Пра гэта паведамляе Амбасада Германіі ў Беларусі.

«У адным з судоў Мінска сёння разглядаецца справа несправядліва затрыманых супругаў Валерыі і Дзмітрыя Баяровічаў. Абодва яны прызнаныя палітвязнямі, якія карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова. Абвінавачванні супраць іх несправядлівыя і маюць палітычныя матывы.

Прадстаўнік Пасольства Германіі ў Мінску, а таксама супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў іншых краін у Беларусі сёння прыйшлі да будынка суда да пачатку судовага працэсу, каб выразіць салідарнасць з Валерыяй і Дзмітрыем. Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства