viasna on patreon

Палітзняволеную Яну Пінчук, якую экстрадавалі з Расіі, асудзілі да 12 гадоў калоніі

2023 2023-06-06T10:09:28+0300 2023-06-22T13:01:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinchuk_sud.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка распачаўся суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Справу разглядалі два месяцы ў закрытым рэжыме. Дзяўчыну абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Суддзя Любоў Сімахіна 6 чэрвеня прызначыла палітзняволенай 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Яна Пінчук падчас суда па выдачы з Расіі ў Беларусь
Яна Пінчук падчас суда па выдачы з Расіі ў Беларусь

25-гадовую Яну затрымалі ў Санкт-Пецярбургу 1 лістапада 2021 года ў сувязі з абвяшчэннем у вышук у Беларусі па падазрэнні ў адміністраванні пратэстнага тэлеграм-канала "Віцебск 97%". Паводле следства, у тэлеграм-канале Яна пад нікам "Прынцэса Лея" размяшчала паведамленні з "негатыўнай ацэнкаю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады". Акрамя таго, нібыта публікавала "заклікі да прычынення шкоды міліцыянтам" і "экстрэмісцкія матэрыялы".

Доўгі час яе ўтрымлівалі пад вартай у Расіі, дзе праходзіла некалькі судоў па выдачы Яны ў Беларусь. 9 жніўня Пінчук экстрадавалі з РФ, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН.

Палітзняволеную прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
  • ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
  • ч.1 арт. 290-4 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падраздзяленнямі).

Суддзя Любоў Сімахіна6 чэрвеня асудзіла Яну да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, таксама дзяўчыне прызначылі штраф памерам 100 базавых велічыняў (3 700 рублёў). 


Падтрымайце Яну грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Яна Вітальеўна Пінчук

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства