Гамяльчаніна судзяць за знявагу невядомага супрацоўніка міліцыі ў закрытым судзе
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 6 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы аб абразе ў сацыяльных сетках прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ). На лаве падсудных – саракагадовы жыхар абласнога цэнтра Раман Скапцоў.
Справу разглядае суддзя Яўген Шаршнёў. Дзяржабвінаваўца – пракурор Дзмітрый Гусакоў.
Пацярпелы на суд не з’явіўся, ягоныя асабістыя дадзеныя суд зрабіў закрытымі.
У сакавіку гэтага года падчас ператрусу ў Рамана канфіскавалі тэлефон, планшэт і ноўтбук. Ён знаходзіцца пад абавязальніцтвам аб яўцы.
Па матэрыялах следства, Шаршнёў пакінуў каментар пад відэа разгону акцыі пратэсту ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў у чэрвені 2020 года.
Каментар "Усе людзі як людзі, а гэты - чмо" палічылі абразай прадстаўніка ўлады пры выкананні ім службовых абавязкаў.
Раман Скапцоў адмовіўся ад паслуг адваката.
Пракурор Гусакоў папрасіў зрабіць пасяджэнне закрытым, спасылаючыся на тое, што пацярпелы павінен знаходзіцца «пад асаблівай абаронай дзяржавы».
Суддзя Яўген Шаршнёў яго прапанову падтрымаў, хаця абвінавачваны быў супраць.
Інфармацыя аб працягу судовага пасяджэння будзе высвятляцца праваабаронцамі.