viasna on patreon

У Ваўкавыску за адно паведамленне ў тэлеграм-чаце інжынера пакаралі пяццю гадамі калоніі

2021 2021-09-03T13:40:25+0300 2021-09-03T14:16:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krylov_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ваўкавыскага раёна 2 верасня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да інжынера Андрэя Крылова. Мужчыну абвінавацілі ў закліку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў шляхам размяшчэння паведамлення 15 лістапада ў тэлеграм-чаце «Банда лукі». На судзе Крылоў віну не прызнаў. Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Крылова да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Дзмітрый Занімоўскі. 

Андрэй Крылоў
Андрэй Крылоў

У чым абвінавацілі мужчыну?

Паводле версіі абвінавачвання, 15 лістапада 2020 прыкладна ў 10 гадзін 10 хвілін Андрэй Крылоў, "знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у памяшканні дзяржаўнай установы адукацыі "Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства", і іншых нявызначаных месцах на тэрыторыі горада Свіслач (куды прыехаў у камандзіроўку), выкарыстоўваючы ў якасці сродку для дасягнення злачынных намераў і мэтаў мабільны тэлефон, які яму належыць, і іншыя нявызначаныя праграмы і тэхнічныя сродкі і прылады тэлекамунікацыі з доступам да глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт, дзейнічаючы наўмысна і супрацьпраўна, з'яўляючыся актыўным удзельнікам тэлеграм-чата "Банда лукі" з мэтай узбуджэння сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, дыскрымінацыі ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, падрыву даверу і ўзнікненню варожасці да іх, знявагі іх гонару і годнасці, узмацнення нецярпімасці, падбухторваў карыстальнікаў месэнджара тэлеграм да ўдзелу ў масавых беспарадках у нявызначаны час у нявызначаным месцы.

Узбуджаючы ў карыстальнікаў тэлеграма рашучасць да ўдзелу ў масавых беспарадках, маючы намер справакаваць уцягванне натоўпу ў масавыя беспарадкі, якія суправаджаюцца масавымі пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, шляхам размяшчэння ў чаце ў вольным доступе для публічнага прагляду іншымі карыстальнікамі тэлеграм у матэрыялах публіцыстычнага характару, што з'яўляецца экстрэмісцкім і змяшчае інфармацыю з негатыўнай ацэнкай асобаў па прыкмеце сацыяльнай у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў прыналежнасці, наступнага зместу: 

Андрэй Крылоў віну не прызнаў.

На судзе Крылоў заяўляў хадайніцтва аб новай экспертызе. На думку абвінавачанага, у экспертызе, якую праводзіў эксперт з Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз неабгрунтавана і няма пацверджання, што тэкст экстрэмісцкага зместу. Мяркуе, што не былі дадзеныя адказы на пытанні, якія былі пастаўленыя на экспертызу. Таксама Крылоў прасіў выклікаць у суд тэхнічнага спецыяліста. Але суд і гэта адхіліў.

У Ваўкавыску праходзіць суд за паведамленне ў тэлеграм-чаце. За арганізацыю беспарадкаў мужчыну пагражае да 15 гадоў калоніі

У судзе Ваўкавыскага раёна разглядаецца крымінальная справа па артыкуле за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да інжынера Андрэя Крылова.

Што сказаў у апошнім слове Крылоў?

Андрэй Крылоў выступіў з вялікім апошнім слове, у якім зноў заявіў, што не мае датычнасць да дзеяннях, якія яму ставяцца ў віну:

"Як можа працаваць непрацуючы тэлеграм? Якім чынам магло быць падлучэнне да глабальнай сеткі інтэрнэт? Гэта трэба нейкім чынам арганізаваць дзве ступені магчымасцяў, як мінімум. Неабходна знайсці для адпраўкі аднаго паведамлення.
А дзе ж сляды злачынства, дзе інструмент злачынства? Калі ласка, адкрыйце справу, знайдзіце сляды. Усе дакументы ў вас ёсць на стале. Вопытныя спецыялісты ўсё гэта ўжо капалі і шукалі. Але, калі не бачыце, то працягвайце шукаць далей. Якія спецыяльныя тэхнічныя абсталявання ўжываліся? Дзе доказы гэтага? Гэта ўсё пытанні да абвінаваўцы. Дзе дакументальныя пацверджання?
...
Дзве экспертызы былі. Яны супярэчаць адзін аднаму.
...

Я, Крылоў Андрэй Максімавіч, выключна непітушчы. Я працавіты, мне праца падабаецца і я выключаю п'янку.
...
Я з праваахоўнымі органамі ніякіх напружаных сітуацый не ствараў і не ствараю. Я добраахвотна перадаў тэлефон, як мяне і папрасілі. Ён не з'яўляецца прыладай злачынства...
...
Я з'яўляюся паслухмяным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, падтрымліваю дзейную ўладу. Ніколі не ставіўся апазіцыйна ні да якога-небудзь сацыяльнага руху, масавых мерапрыемстваў не праводзіў.
...
Я выхоўваў сваіх дзяцей у духу патрабаванняў дзеючай улады ў любы перыяд часу. Мае дзеці, калі гуляе гімн, заўсёды стаяць па стойцы смірна і спяваюць яго.
...
"Па матывах палітычнай варожасці". У мяне іншыя захапленні і задачы. Праца, сям'я, дзеці, сад і агарод. Прэзідэнт нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сказаў усім грамадзянам і ўсяму свету, што ў нас няма затрыманых па палітычных матывах... Навошта такое дадаеце ў маё абвінавачванне?"

У выніку суддзя Мікалай Талашка асудзіў Крылова да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое пакаранне патрабаваў пракурор. У разглядзе справы прымалі ўдзел народныя засядацельніцы Вольга Аляшкевіч і Надзея Лойка. Таксама канфіскавалі тэлефон, з якога, паводле абвінавачвання, Крылоў пакінуў каментар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства