viasna on patreon

Адбылася прэзентацыя даклада «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў»

2020 2020-12-09T12:05:14+0300 2020-12-09T13:40:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-minska-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстратыўнае фота.

Ілюстратыўнае фота.

Дзявятага снежня прайшла анлайн-прэзентацыя даклада «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў». Ён асвятляе парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва над ўдзельнікамі мірных дэманстрацый супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Даклад падрыхтавалі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і эксперты Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў. Яго прэзентавалі юрысты ПЦ “Вясна” Павел Сапелка і Аляксей Лойка.

“Даклад стаў вынікам разгляду і ацэнак сведчанняў амаль 40 чалавек, якіх затрымлівалі 9-12 жніўня, – адзначыў Павел Сапелка. – Многія з тых, каго апытваў ПЦ “Вясна”, казалі, што чакалі справядлівага судовага разбіральніцтва як кропку, якая перавядзе іх сітуацыю ў прававое поле. Але ў выніку суды, якія прызваныя аднаўляць справядлівасць, апынуліся яшчэ аднім інструментам рэпрэсій у адносінах да мірных удзельнікаў пратэстаў”.

prezentation.jpg

Анонс прэзентацыі даклада

Парушэнне стандартаў разгледжана ў кантэксце міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах

Дакладчыкі прыйшлі да высноў, што затрыманыя 9-12 жніўня былі пазбаўленыя права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Гэта пацвярджаецца не толькі сведчаннямі людзей, але і працэсуальнымі і медыцынскімі дакументамі.

Даклад будзе прадстаўлены усім зацікаўленым – у тым ліку, спецдакладчыкам ААН. Ён даступны для спампоўвання і азнаямлення.

Адбылася прэзентацыя даклада «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў»

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства