Брэст: За знявагу дзяржаўнага сцяга - адзін год абмежавання волі

2020 2020-11-06T09:53:56+0300 2020-11-06T10:46:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smolski-bresl-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Смольскі.

Ілля Смольскі.

Суд Ленінскага раёна Брэста 6 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе Іллі Смольскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ.

На ўчорашнім пасяджэнні дзяржаўная абвінаваўца Ціхановіч запрасіла для падсуднага адзін год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу - максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле.

Суддзя Грушко прызнаў Іллю Смольскага вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Следствам было ўстаноўлена, што 16 верасня каля гадзіны ночы нехта падышоў да будынка харэаграфічнай школы ў Брэсце і, падскочыўшы, тузануў дзяржаўны сцяг, пры гэтым дзяржала зламалася і сцяг упаў на зямлю. Затым чалавек пайшоў далей.

Абвінавачаны Смольскі зрабіў заяву, што віну прызнае цалкам. Аднак да гэтага на пытанні аб прычынах свайго ўчынку казаў, што зрабіў гэта "па дурасці" і што "не хацеў паказаць блюзнерскага стаўлення да сцяга".

Рвуць і паляць дзяржаўныя сцягі: суды за знявагу дзяржаўных сімвалаў

5 лістапада ў Брэсце ў Ленінскім судзе горада разглядаецца яшчэ адна справа па артыкуле 370 КК. Справу вядзе суддзя Грушко А.В.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства