
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
У 2009 годзе стартавала кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", мэтай якой ёсьць спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот за подпісамі вядомых беларускіх дзеячоў і праваабаронцаў 10 сьнежня 2009 году, у Міжнародны дзень правоў чалавека, быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Парламент. Зараз збор подпісаў працягваецца і кожны грамадзянін Беларусі можа далучыцца да петыцыі. Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што ўлады Беларусі пяройдуць да рашучых дзеяньняў, накіраваных на спыненьне выкананьня сьмяротных прысудаў.01.09.2010 Алесь Бяляцкі: "Новы кіраўнік "Freedom House" глыбока сядзіць у беларускай тэме"
Крыніца:
Міжнародную праваабарончую арганізацыю “Freedom House” узначаліць Дэвід Крэмэр. Ён вядомы як спецыяліст па Беларусі.
01.09.2010 У Беларусі пачынаюць фільтраваць інтэрнэт
Крыніца:
Ад 1 верасьня інтэрнэт-правайдэры абавязаныя запусьціць сыстэмы абмежаваньня доступу да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў.
01.09.2010 Затрыманні ў Брэсце
Крыніца:
Актывістаў "Маладой Беларусі" затрымалі 31 жніўня за распаўсюд буклетаў Аляксандра Мілінкевіча.
01.09.2010 Мінскі гарсуд пакінуў Міхася Башуру пад вартай
Крыніца:
31 жніўня Мінскі гарадскі суд адмовіўся вызваліць з-пад варты актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Міхася Башуру. З адпаведнай касацыйнай скаргай звярталася ягоная адвакатка Тамара Сідарэнка, інфармуе "Беларускі партызан".
31.08.2010 Затрымалі за распаўсюд указа Лукашэнкі
Крыніца:
У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую
30.08.2010 У Берасьці затрымалі Рамана Кісьляка
Крыніца:
Міліцыянты затрымалі актывіста Руху «За Свабоду» за распаўсюд ў цэнтры горада улёткі «Гэта не павінна паўтарыцца!»
30.08.2010 Пракуратура папярэдзіла Берніковіча за бардаў
Крыніца:
Сёння сябар руху “За Свабоду” і старшыня Глыбокскай раённай суполкі Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч быў выкліканы ў раённую пракуратуру, дзе даваў тлумачэнне адносна правядзення бардаўскага фестывалю.
30.08.2010 Што мы вадаем пра Канвенцыю аб абароне ад гвалтоўных знікненняў?
18 снежня 1992 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Декларацыю аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў (Рэзалюцыя 47/133). І толькі ў сьнежні 2006 года Генэральная Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне асобаў ад гвалтоўных знікненняў, якую напачатку падпісалі 57 краінаў сьвету. У наступныя гады да яе далучыліся новыя краіны і зараз пад дакументам стаяць подпісы паўнамоцных прадстаўнікоў 83 краін.
30.08.2010 Аўтуховіч: «Чаму ў калоніі не сядзяць тыя, хто фальшаваў маю справу?»
Адвакат Павал Сапелка наведаў у калёніі свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча. Чаму скарга адваката на незаконнае ўтрыманьне актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры нават не накіроўваецца у Менгарсуд? Сястра Андрэя Бандарэнкі рыхтуецца да спатканьня зь ім ў Бабруйскай калёніі.
30.08.2010 Сёння Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў
Крыніца:
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. Міжнародная канвенцыя аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў была прынятая 20 снежня 2006 года Генеральнай асамблеяй ААН.








