17.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: 12 сакавіка ў магілёўскага журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус. Госць рубрыкі “Асоба”: гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Ён быў арыштаваны падчас таго, як спрабаваў падаць скаргу.
10.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: 5 сакавіка віцэ-прэзідэнт FIDH і старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на 28-й сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэнэве. Госць рубрыкі “Асоба”: лідар аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва” Анатоль Шумчанка - пра Дэкрэт № 22.
03.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Хроніка": Праваабарончыя арганізацыі AmnestyInternational і «Мемарыял» выступілі з заявамі з нагоды гібелі Барыса Нямцова, заклікаючы ўлады Расіі расследаваць забойства палітыка; “Падзея”: Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы, аднак сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвае пагаршацца.