viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-03-17T08:55:00+0300 2017-10-25T15:34:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН; Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна аштрафаваная на 40 базавых велічынь.

“Каментар эксперта”: 13 сакавіка Мінскі абласны суд разгледзеў скаргу Міхаіла Гладкага на пастанову Мінскага раённага суда аб адмове ў кампенсацыі маёмаснай і маральнай шкоды. У сваёй скарзе заяўнік указаў, што лічыць пастанову незаконнай і не улічваючай канкрэтных абставінаў справы. Пра акалічнасці справы Міхаіла Гладкага распавядае Каардынатар кампаніі “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.

“Падзея”: 12 сакавіка ў магілёўскага журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава супрацоўнікі міліцыі правялі  ператрус. Падставай стала заява аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле артыкула за паклёп . У другой палове таго ж дня адбыўся і агляд памяшкання на офісе Магілёўскага абласнога аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна". Ёсць факты канфіскацыі прыватнай тэхнікі. Правабаронцы ды актывісты звязваюць гэтыя абставіны з падрыхтоўскай дзяржавы да выбарчай кампаніі і чарговай спробай запалохаць незалежныя арганізацыі.

Госць рубрыкі “Асоба”: гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі. 20 лютага ён быў затрыманы міліцыяй і асуджаны да арышту на 10 сутак, падчас таго як спрабаваў падаць скаргу ў Гомельскі гарвыканкам. Скарга актывіста звязаная з тым, што забыдоўшчык «ЦэнтрЛізінг» вядзе будаўніцтва на вуліцы дзе месціцца дом Кастуся Жукоўскага. Больш шасці гадоў маёмасць актывіста і суседзяў практычна арыштавана. Па указу прэзідэнта №58, жыхароў павінны былі рассяліць, але мясцовыя чыноўнікі і фірмы не спяшаюцца з вырашэннем гэтай справы.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Мутнаевока.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства