Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
27.02.2015 Вольга Грунова звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН
Маці растралянага гамельчука Вольга Грунова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.
26.02.2015 У Гомелі пройдзе выстава "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"
Выстава плакатаў "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" беларускага мастака Алега Аблажэя адкрыецца заўтра, 27 лютага ў 12 гадзін ў Гомелі.
25.02.2015 Маці Паўла Селюна скардзіцца на бесчалавечнае абыходжанне з сем’ямі пакараных смерцю
Тамара Сялюн лічыць, што ўлады наўмысна трымаюць сваякоў пакараных смерццю ў стане нявызначаннасці і псіхалагічных пакутаў, і тым самым парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян.
19.02.2015 Вольга Грунова – маці павінна ведаць, дзе пахаваны яе сын
Маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Аляксандра Грунова - Вольга Грунова, якой адмоўлена ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы супраць Гомельскага абласнога суда і Дэпартамента выканання пакаранняў сёння падала наглядную скаргу на імя старшыні Гомельскага абласнога суда Сяргея Шаўцова.
09.02.2015 Адміністрацыя Прэзідэнта лічыць, што выдача цел растраляных для пахавання можа пацягнуць негатыўныя эксцэсы
Маці пакаранага смерцю гамельчука Аляксандра Грунова атрымала адмову ад адміністрацыі Прэзідэнта на зварот аб ініцыяванні зменаў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс.
05.02.2015 Міхаіл Гладкі падаў скаргу на пастанову Мінскага раённага суда
3 лютага незаконна асуджаны за забойства брата Міхаіл Гладкі падаў касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд.
04.02.2015 Гомель: судовая калегія абласнога суду адмовіла маці расстралянага
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду адмовілася праверыць прэтэнзіі маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Вольгі Груновай да дзяржавы.
03.02.2015 Берлінскія студэнты даследвалі стаўленне беларускай моладзі да праблемы смяротнага пакарання
Важнай часткай даследавання студэнтаў Свабоднага ўніверсітэта Берліна была роля грамадзянскай супольнасці Беларусі ў пытанні адмены смяротнага пакарання, а таксама погляды на праблему маладых беларусаў, меркаванне якіх дагэтуль не ўключалася ў статыстыку.
03.02.2015 Еўразвяз асудзіў масавы прысуд да смяротнага пакарання ў Егіпце
Брусэль, 3 лютага. Рашэнне суда ў Егіпце 2 лютага прысудзіць 183 абвінавачаных да смяротнага пакарання парушае міжнародныя абавязацельствы краіны ў галіне правоў чалавека, гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай знешнепалітычнай службы.
30.01.2015 Андрэй Палуда: Стрымліваць злачыннасць трэба не праз наяўнасць смяротнага пакарання, а праз забарону таннага алкаголю
Каментуючы апошнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда адзначае, што падобныя заявы прэзідэнт робіць не ўпершыню і яны для грамадскасці не новыя.
29.01.2015 Смяротнае пакаранне. Пахаванне цел пакараных
Старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Людміла Міхалькова лічыць, што няма неабходнасці змяняць заканадаўства, якое забараняе пасля смяротнага пакарання выдачу цел сваякам для пахавання. З ёй не згодны юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка.
28.01.2015 Суд не задаволіў заяву Міхаіла Гладкага на кампенсацыю за пакуты падчас незаконнага зняволення
28 студзеня ў Мінскім раённым судзе разглядалася заява Міхаіла Гладкага на кампенсацыю маёмасных і маральных правоў за незаконы прысуд у 8 гадоў зняволення.
26.01.2015 Камісія па заканадаўству Палаты Прадстаўнікоў не бачыць парушэння Канстытуцыі ў тым, што родным не выдаюць целы расстраляных
Старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўству Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Міхалькова даслала адказ на зварот маці расстралянага Аляксандра Грунова.
16.01.2015 Кніга “Кому нужна смертная казнь” стала даступная ў PDF-версіі
Кніга даследчыка праблемы адмены смяротнага пакарання ў Беларусі Валерыя Філіпава “Кому нужна смертная казнь” стала даступная для наведвальнікаў сайта spring96.org ў электронным выглядзе. Кніга ўяўляе сабой зборнік матэрыялаў і гісторый, а таксама ўключае статыстычную інфармацыю адносна прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі.
16.01.2015 Савет Рэспублікі лічыць нармальным, калі сваякам пакараных смерцю не выдаюць цела для пахавання
Маці пакаранага смерцю жыхара Гомеля Аляксандра Грунова – Вольга Грунова атрымала першыя адказы на запыты аб неабходнасці змены заканадаўства, якое забараняе сваякам пахаваць целы пакараных смерцю.