Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
23.12.2014 Вольга Грунова патрабуе змяніць заканадаўства, якое забараняе выдаваць сваякам целы растраляных
Жанчына лічыць, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да пакарання смерцю і месцаў пахавання, адмова ў выдачы цела расстралянага сына для пахавання раўнацэнныя па сваёй сутнасці запалохванню і пакаранню сям’і,
17.12.2014 У “Праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” з’явіўся патрон у Сейме Літвы
Дэпутат Сейма Літвы Далья Куадзітэ ўзяла пад патранаж кампанію “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” з намерам распаўсюджваць інфармацыю пра гэтую праблему ў рамках сваіх паўнамоцтваў.
15.12.2014 Канстытуцыйны суд параіў маці пакаранага смерцю Аляксандра Грунова звярнуцца да дэпутатаў, ураду і прэзідэнта
Маці расстралянага жыхара Гомеля Аляксандра Грунова атрымала адказ на свой зварот у Канстытуцыйны суд. Вольга Грунова прасіла КС звярнуць увагу на калізіі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы пакараных смерцю і паведамляць пра месцы іх пахавання.
13.12.2014 Гомель: суд адмовіўся ўзбуджаць грамадзянскую справу па зыску маці расстралянага Аляксандра Грунова
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіў Вользе Груновай (маці расстралянага Аляксандра Грунова) ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы супраць Гомельскага абласнога суда і Дэпартамента выканання пакаранняў, якія адмаўляюцца паведаміць месца пахавання яе сына.
10.12.2014 Беларускія праблемы абмеркавалі ў Сейме Літвы (фота)
Напярэдадні Дня правоў чалавека ў Вільні прайшла дыскусія з удзелам беларускіх і літоўскіх праваабаронцаў, грамадскіх дзеячаў і сваякоў палітзняволеных, а таксама адкрыццё фотавыставы, прысвечанай праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.
10.12.2014 Інфармацыйная праваабарончая акцыя прайшла ў цэнтры Мінска
10 снежня ў цэнтры Мінска актывісты “Вясны” віншавалі мінакоў з Днем правоў чалавека і раздавалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і інфармацыйныя буклеты па праблеме смяротнага пакарання.
04.12.2014 Маці расстралянага гамельчука звярнулася ў Канстытуцыйны Суд
Вольга Грунова просіць Канстытуцыйны Суд звярнуць увагу на калізіі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які забараняе выдаваць целы пакараных смерцю і паведамляць пра месцы іх пахавання, што супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
03.12.2014 Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні запрашае на мерапрыемствы з нагоды 10 снежня
Беларускі Дом правоў чалавека сумесна з Freedom House запрашае на дыскусію “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” і адкрыццё выставы "Вышэйшая мера". Мерапрыемствы пройдуць 9 снежня ў Сойме Літоўскай Рэспублікі.
03.12.2014 Асуджаны на смяротную кару Эдуард Лыкаў напісаў прашэнне аб памілаванні
Прыгавораны Мінскім абласным судом да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу — Эдуард Лыкаў напісаў прашэнне аб памілаванні, паведамілі ў Вярхоўным судзе.
01.12.2014 У Бялынічах далучыліся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»
У гарадскім пасёлку Бялынічы мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюдзілі кнігу Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротнае пакаранне”. Акцыя была прымеркаваная да супольнай акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання», якая ладзіцца 30 лістапада ў многіх краінах свету.
01.12.2014 Фотафакт: Салігорск далучыўся да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання»
Салігорскія праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян далучацца да акцый супраць смяротнага пакарання. Пачаць жа свой пратэст можна з падпісання Петыцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
01.12.2014 Камітэт па правах чалавека асудзіў Беларусь за пакаранне Грунова
"Пазіцыя Камітэта па правах чалавека ААН адносна незадавальнення просьбы Камітэта аб прыняцці часовых мер абароны ў пазбяганне непапраўнай шкоды застаецца нязменнай", заявіў сэр Найджэл Родлі, старшыня Камітэта.
27.11.2014 30 лістапада - «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання». Далучайцеся! (ВІДЭА)
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" заклікае падтрымаць штогадовую міжнародную акцыю.
27.11.2014 Суд адмовіў маці расстралянага ў паведамленні пра месца яго пахавання
Вольга Грунова атрымала пісьмовую адмову за подпісам старшыні Гомельскага аблсуда і мае намер у судовым парадку дамагацца змены беларускага заканадаўства, якое накладае табу на інфармацыю пра месцы пахавання пакараных смерцю.
24.11.2014 Дзяржава працягвае здзекі з маці пакараных смерцю (ФОТА)
Маці Аляксандра Грунова атрымала пасылку з турэмнай робай сына, якую сваякам пакараных высылаюць як «асабістыя рэчы». Пры гэтым запісы і сапраўды асабістыя рэчы не вяртаюцца.