Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Гомельскія праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пазасудовых пакараннях смерцю

18.11.2014 Гомельскія праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пазасудовых пакараннях смерцю

Спецдакладчыка інфармуюць аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да гамяльчаніна Аляксандра Грунова, індывідуальная скарга якога знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне Беларуссю права на жыццё расстралянага Васіля Юзэпчука

14.11.2014 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне Беларуссю права на жыццё расстралянага Васіля Юзэпчука

Паводле Рамана Кісляка, справа Васіля Юзэпчука ужо трэцяя, у якой Камітэт вызначыў парушэнне права на жыццё ў сувязі з вынясеннем смяротнага пакарання.

Беларусь павінна спыніць непазбежнае пакаранне смерцю

13.11.2014 Беларусь павінна спыніць непазбежнае пакаранне смерцю

Amnesty International распаўсюдзіла тэрміновы зварот, выказаўшы глыбокую занепакоенасць тым, што асуджанаму да смерці Эдуарду Лыкаву ў Беларусі пагражае непазбежнае пакаранне смерцю.

Заўтра – міжнародная канферэнцыя “Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі”

12.11.2014 Заўтра – міжнародная канферэнцыя “Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі”

У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады і недзяржаўных арганізацый, рэлігійныя дзеячы, навукоўцы і эксперты з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.

Маці Аляксандра Грунова афіцыйна апавясцілі аб выкананні смяротнага прысуду

12.11.2014 Маці Аляксандра Грунова афіцыйна апавясцілі аб выкананні смяротнага прысуду

Як паведаміў "Гомельская праўдзе" адвакат Сяргей Красноў, з абласнога суда Вользе Груновай накіравана паведамленне аб прывядзенні ў выкананне прысуду ў дачыненні да яе сына.

«Смяротную кару Лукашэнка захоўвае, каб запалохваць нас усіх»

10.11.2014 «Смяротную кару Лукашэнка захоўвае, каб запалохваць нас усіх»

Жыхар Салігорску Аляксандар Буд-Гусаім, які 15 гадоў таму быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне, дамогся перагляду сваёй справы, змены прысуду і месяц таму выйшаў на волю.

 Amnesty International: Яшчэ адзін чалавек застаецца ў камэры сьмяротнікаў у Беларусі

07.11.2014 Amnesty International: Яшчэ адзін чалавек застаецца ў камэры сьмяротнікаў у Беларусі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла пакараньне сьмерцю зьняволенага Аляксандра Грунова, асуджанага за забойства.

Генсакратар Савета Еўропы зноў заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

05.11.2014 Генсакратар Савета Еўропы зноў заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

Адпаведную заяву Турб'ёрн Ягланд зрабіў 5 лістапада ў сувязі з інфармацыяй аб прывядзенні ў выкананне прыгавору аб вышэйшай меры пакарання ў дачыненні да 26-гадовага гамяльчаніна Аляксандра Грунова.

У Беларусі выкананы трэці смяротны прысуд за бягучы год

04.11.2014 У Беларусі выкананы трэці смяротны прысуд за бягучы год

Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Гомеля Аляксандр Груноў расстраляны. Пра гэта ПЦ “Вясна” стала вядома 4 лістапада ад яго маці Вольгі Груновай.

Аляксандру Грунову адмоўлена ў памілаванні

03.11.2014 Аляксандру Грунову адмоўлена ў памілаванні

Сёння, 3 лістапада, ПЦ “Вясна” стала вядома, што асуджанаму да смяротнага пакарання жыхару Гомеля Аляксандру Грунову адмоўлена ў памілаванні.

Упершыню ў гісторыі Беларусі патрабаванне адмены смяротнага пакарання стала часткай партыйнай праграмы

14.10.2014 Упершыню ў гісторыі Беларусі патрабаванне адмены смяротнага пакарання стала часткай партыйнай праграмы

Чарговы справаздачна-выбарчы з'езд Партыі БНФ, які адбыўся ў Менску 11 кастрычніка, зацвердзіў змены, якія былі ўнесеныя ў Праграму партыі. Адным з такіх новаўвядзенняў стаў пункт аб адмене смяротнага пакарання.

У Віцебску распаўсюдзілі інфармацыйныя матэрыялы супраць смяротнага пакарання

12.10.2014 У Віцебску распаўсюдзілі інфармацыйныя матэрыялы супраць смяротнага пакарання

Да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання віцебскія праваабаронцы расклеілі па горадзе налепкі з тэкстам «Мы супраць смяротнага пакарання». У цэнтры гораду мінакам раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы.

У Магілёве прайшла вечарына ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

12.10.2014 У Магілёве прайшла вечарына ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Завяршаючы мерапрыемства, праваабаронцы заклікалі прысутных падпісаць петыцыю супраць смяротнага пакарання на сайце кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты заклікалі да мараторыя на смяротнае пакаранне

11.10.2014 Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты заклікалі да мараторыя на смяротнае пакаранне

У Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты падпісалі паштоўкі на адрас прэзідэнта краіны, у якіх указваецца, што “смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека".

Баранавічы і Брэст: праблема смяротнага пакарання праз вобразы кіно

11.10.2014 Баранавічы і Брэст: праблема смяротнага пакарання праз вобразы кіно

У Баранавічах і Брэсце адбыўся прагляд мастацкай стужкі Сідні Люмэта “12 раз’юшаных мужчын” -- фільм, які займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства