Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
11.10.2014 У Бабруйску ўзнялі тэму смяротнага пакарання
Бабруйскія праваабаронцы абмеркавалі тэму смяротнага пакарання разам з студэнтамі моўных курсаў. Сустрэча адбылася 10 кастрычніка ў межах акцыі "Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".
11.10.2014 Амбасада Францыі запрашае да абмеркавання праблемы смяротнага пакарання
На старонках амбасады ў «Фэйсбук» і «Вконтакте» адкрыта дыскусія аб вышэйшай меры пакарання, а 13 кастрычніка адбудзецца паказ фільма Жана-Даніэля Вярэга «Адмена» з наступным абмеркаваннем.
10.10.2014 Праваабаронцы: Мараторый на смяротнае пакаранне патрэбны найперш беларускаму грамадству
10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, праваабаронцы далі выніковую прэс-канферэнцыю ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
10.10.2014 Большасць апытаных бярозаўчан выказалася за смяротнае пакаранне
Бярозаўскія праваабаронцы ў рамках тыдня супраць смяротнага пакарання правялі апытанне-гутарку на вуліцах Бярозы, ці патрэбна адмяніць у Беларусі смяротнае пакаранне. З 25 апытаных за смяротнае пакаранне выказалася 17 чалавек: 9 мужчын і 8 жанчын розных узроставых груп.
10.10.2014 Каму патрэбна смяротнае пакаранне?
Напярэдадні Сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротнае пакаранне”.
09.10.2014 Баранавіцкія праваабаронцы працягваюць прыцягваць увагу да праблемы смяротнага пакарання
Праціўнікі смяротнага пакарання двумя групамі хадзілі па горадзе, сустракаліся з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйную ўлётку “Чаму мы супраць смяротнага пакарання”. Адначасова грамадскія актывісты расклеівалі на інфармацыйных тумбах каляровыя плакаты з заклікам адмены смяротнага пакарання.
09.10.2014 Карэл Шварцэнберг: Не разумею людзей, якія, пабачыўшы ХХ стагоддзе, падтрымліваюць смяротную кару
Вядомы чэшскі палітык і грамадскі дзеяч Карэл Шварцэнберг 8 кастрычніка ў Мінску браў удзел у праваабарончых мерапрыемствах разам з прадстаўнікамі еўрапейскіх амбасадаў, якія ўваходзяць у Працоўную групу па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі.
09.10.2014 Выставу “Вышэйшая мера” наведала маці асуджанага да смяротнага пакарання
Тамара Сялюн, якая дагэтуль адчувае вялікія пакуты ад страты сына, была ўражаная ўбачаным на выставе і лічыць што людзі павінны ведаць і бачыць, хаця б на фотаздымках, гэты пякучы боль маці, чыіх дзяцей па прысуду дзяржавы пазбавілі жыцця.
09.10.2014 Праваабаронца Тамара Чыкунова ў Гомелі: сваім раўнадушшам мы даём згоду на ўзаконенае забойства (відэа)
Яна заклікала ўдзельнікаў сустрэчы не быць раўнадушнымі, бо раўнадушша – гэта духоўная смерць. «Сваім раўнадушшам мы даём згоду на ўзаконенае забойства», - упэўнена жанчына.
08.10.2014 Міжнародныя праваабаронцы: Беларускі дыктатар адкрыта выступае за смяротнае пакараннея, надзея – на грамадзянскую супольнасць (відэа)
Старшыня Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання Фларанс Беліўе і Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы запісалі відэазвароты з нагоды Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
08.10.2014 “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”: весткі з рэгіёнаў
Праваабарончыя мерапрыемствы ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання праходзяць ў Беларусі з 5 па 10 кастрычніка пад лозунгам “Смяротнае пакаранне – гэта забойства”. Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае ўсіх далучацца да мерапрыемстваў Тыдня.
08.10.2014 Запрашаем на сустрэчу з Тамарай Чыкуновай
Публічная лекцыя праваабаронцы Тамары Чыкуновай, заснавальніцы і кіраўніка ўзбекскай арганізацыі "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў", адбудзецца сёння з 18.00 да 20.00 у сядзібе "Галіяфы" (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская) у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
08.10.2014 Запрашаем на публічную лекцыю Карэла Шварцэнберга
8 кастрычніка Публічная лекцыя Карэла Шварцэнберга, ганаровага госця Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, адбудзецца з 17.00 да 19.00 ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а; ст.м. Плошча Перамогі).
08.10.2014 "Вышэйшая мера": апраўдання законнаму, наўмыснаму, забойству ў імя правасуддзя няма (фота, відэа)
У сядзібе “Галіяфы” 7 кастрычніка адбылася прэзентацыя сумеснага фотапраекта “Вышэйшая мера” фотажурналіста Сяргея Балая і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
07.10.2014 10 кастрычніка – прэс-канферэнцыя “Беларусь у кантэксце сусветнага абаліцыянізму”
У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў офісе ПЦ “Вясна” адбудзецца выніковая прэс-канферэнцыя праваабаронцаў з удзелам госці Тыдня супраць смяротнага пакарання Тамары Чыкуновай.