Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

У Гомелі можа быць вынесены новы смяротны прысуд

11.03.2015 У Гомелі можа быць вынесены новы смяротны прысуд

Гомельскі абласны суд прыступіць да разгляду крымінальнай справы, узбуджанай па цяжкім крымінальным артыкуле "забойства з асаблівай жорсткасцю", які прадугледжвае, у тым ліку і смяротнае пакаранне.

Андрэй Палуда: Кіраўнік краіны толькі аднойчы скарыстаўся правам памілавання

06.03.2015 Андрэй Палуда: Кіраўнік краіны толькі аднойчы скарыстаўся правам памілавання

Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала даклад. Сярод іншых яго пунктаў, па словах каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэя Палуды, асаблівую ўвагу прыцягваюць пункты 157-164 раздзела “Права на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць”.

Смяротнае пакаранне ў тэорыі і на практыцы. Каментары да Нацыянальнага дакладу

05.03.2015 Смяротнае пакаранне ў тэорыі і на практыцы. Каментары да Нацыянальнага дакладу

Апублікаваны падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны даклад да ўніверсальнага перыядычнага агляду (другі цыкл). Сярод іншых пунктаў дакладу асаблівую ўвагу прыцягваюць пп. 157-164, якія тычацца і праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі.

Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання адчынілася ў Гомелі

27.02.2015 Выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання адчынілася ў Гомелі

У памяшканні грамадска-палітычнага цэнтру ў Гомелі 27 лютага праваабаронцы адчынілі выставу «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання». Экспазіцыя змяшчае плакаты мастака Алега Аблажэя і з фондаў Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання.

Вольга Грунова звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН

27.02.2015 Вольга Грунова звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН

Маці растралянага гамельчука Вольга Грунова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.

У Гомелі пройдзе выстава "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

26.02.2015 У Гомелі пройдзе выстава "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

Выстава плакатаў "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання" беларускага мастака Алега Аблажэя адкрыецца заўтра, 27 лютага ў 12 гадзін ў Гомелі.

Маці Паўла Селюна скардзіцца на бесчалавечнае абыходжанне з сем’ямі пакараных смерцю

25.02.2015 Маці Паўла Селюна скардзіцца на бесчалавечнае абыходжанне з сем’ямі пакараных смерцю

Тамара Сялюн лічыць, што ўлады наўмысна трымаюць сваякоў пакараных смерццю ў стане нявызначаннасці і псіхалагічных пакутаў, і тым самым парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян.

Вольга Грунова – маці павінна ведаць, дзе пахаваны яе сын

19.02.2015 Вольга Грунова – маці павінна ведаць, дзе пахаваны яе сын

Маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Аляксандра Грунова - Вольга Грунова, якой адмоўлена ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы супраць Гомельскага абласнога суда і Дэпартамента выканання пакаранняў сёння падала наглядную скаргу на імя старшыні Гомельскага абласнога суда Сяргея Шаўцова.

Адміністрацыя Прэзідэнта лічыць, што выдача цел растраляных для пахавання можа пацягнуць негатыўныя эксцэсы

09.02.2015 Адміністрацыя Прэзідэнта лічыць, што выдача цел растраляных для пахавання можа пацягнуць негатыўныя эксцэсы

Маці пакаранага смерцю гамельчука Аляксандра Грунова атрымала адмову ад адміністрацыі Прэзідэнта на зварот аб ініцыяванні зменаў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс.

Міхаіл Гладкі падаў скаргу на пастанову Мінскага раённага суда

05.02.2015 Міхаіл Гладкі падаў скаргу на пастанову Мінскага раённага суда

3 лютага незаконна асуджаны за забойства брата Міхаіл Гладкі падаў касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд.

Гомель: судовая калегія абласнога суду адмовіла маці расстралянага

04.02.2015 Гомель: судовая калегія абласнога суду адмовіла маці расстралянага

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду адмовілася праверыць прэтэнзіі маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Вольгі Груновай да дзяржавы.

Берлінскія студэнты даследвалі стаўленне беларускай моладзі да праблемы смяротнага пакарання

03.02.2015 Берлінскія студэнты даследвалі стаўленне беларускай моладзі да праблемы смяротнага пакарання

Важнай часткай даследавання студэнтаў Свабоднага ўніверсітэта Берліна была роля грамадзянскай супольнасці Беларусі ў пытанні адмены смяротнага пакарання, а таксама погляды на праблему маладых беларусаў, меркаванне якіх дагэтуль не ўключалася ў статыстыку.

Еўразвяз асудзіў масавы прысуд да смяротнага пакарання ў Егіпце

03.02.2015 Еўразвяз асудзіў масавы прысуд да смяротнага пакарання ў Егіпце

Брусэль, 3 лютага. Рашэнне суда ў Егіпце 2 лютага прысудзіць 183 абвінавачаных да смяротнага пакарання парушае міжнародныя абавязацельствы краіны ў галіне правоў чалавека, гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай знешнепалітычнай службы.

Андрэй Палуда: Стрымліваць злачыннасць трэба не праз наяўнасць смяротнага пакарання, а праз забарону таннага алкаголю

30.01.2015 Андрэй Палуда: Стрымліваць злачыннасць трэба не праз наяўнасць смяротнага пакарання, а праз забарону таннага алкаголю

Каментуючы апошнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда адзначае, што падобныя заявы прэзідэнт робіць не ўпершыню і яны для грамадскасці не новыя.

Смяротнае пакаранне. Пахаванне цел пакараных

29.01.2015 Смяротнае пакаранне. Пахаванне цел пакараных

Старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Людміла Міхалькова лічыць, што няма неабходнасці змяняць заканадаўства, якое забараняе пасля смяротнага пакарання выдачу цел сваякам для пахавання. З ёй не згодны юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства