Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
14.04.2015 Вярхоўны суд: падставаў для звароту ў Канстытуцыйны суд няма
Тамара Сялюн атрымала адказ з Вярхоўнага суда. У ім намеснік Старшыні Калінковіч В.Л. адзначыў, што Вярхоўны суд разгледзеў зварот маці расстралянага Паўла Селюна ў межах сваёй кампетэнцыі і не бачыць падставаў для звароту ў Канстытуцыйны суд.
13.04.2015 Міліцыя па-за законам (відэа)
Мы больш давяраем царкве і зусім не спадзяемся на міліцыю. Закрытасць праваахоўнай сістэмы і «міліцэйская салідарнасць» прымушаюць нас баяцца, а не спадзявацца на закон і справядлівасць. Нам кажуць пра «падзенне росту злачыннасці», пры гэтым замоўчваюць пра службовыя злоўжыванні.
10.04.2015 Адваротны бок смяротнага пакарання (відэа)
Права на жыццё мае кожны, нават злачынец. На гэтым пабудаванае заканадаўства большасці краінаў Еўропы. І толькі Беларусь – выключэнне.
09.04.2015 Трагічны лёс звычайнага чалавека (відэа)
У праграме Белсата "Маю права" гісторыя Міхаіла Гладкага, назаконна асуджанага да 8 гадоў пазбаўлення волі.
03.04.2015 Тамара Сялюн: Практыка нявыдачы цела пакаранага смерцю для пахавання павінна быць спыненая
Тамара Сялюн, маці растралянага Паўла Селюна, накіравала звароты да упаўнаважаных дзяржаўных органаў, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны суд з прапановай аб змене нарматыўных прававых актаў, якія тычацца нявыдачы цела пакаранага смерцю і таямніцы наконт месца пахавання.
03.04.2015 Андрэй Палуда: Яшчэ тры судовыя справы могуць скончыцца сьмяротнымі прысудамі
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International абнародавала штогадовы даклад аб ужываньні ў сьвеце сьмяротнага пакараньня. Адзначаецца, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе сьмяротнае пакараньне ўжываюць рэгулярна.
02.04.2015 Вярхоўны Суд: справы аб выкананні смяротнага пакарання судам непадведамасныя
Вольга Грунова атрымала адказ на наглядную скаргу з Вярхоўнага Суду.
02.04.2015 Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання
Апублікаваны штогадовы даклад міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International "Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю ў 2014 годзе". У раздзеле, прысвечаным сітуацыі ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі, аналізуецца сітуацыя ў Беларусі, адзінай еўрапейскай краіне, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне.
02.04.2015 Смяротнае пакаранне ў цэнтры Еўропы (інфаграфіка)
Паводле дакладу Amnesty International за 2014 год, у 22 краінах свету выкарыстоўвалася смяротнае пакаранне. У тым ліку і ў Беларусі.
01.04.2015 «Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю ў 2014 годзе»
Апублікаваны штогадовы даклад міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International «Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю ў 2014 годзе».
31.03.2015 Скаргу Тамары Сялюн разгледзіць Гродзенскі абласны суд у касацыйным парадку
Касацыйная скарга Тамары Сялюн будзе разгледжана Гарадзенскім абласным судом 15 красавіка ў 9.30.
26.03.2015 У Рэчыцы праходзіць выстава плакатаў супраць смяротнага пакарання
У памяшканні Рэчыцкага грамадска-палітычнага цэнтру працягвае працу выстава «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання», куды яна пераехала апошнім часам з Гомеля.
26.03.2015 Пакуль падследных ў Беларусі катуюць - няма ўпэўненасці, што караюць вінаватых
Такога меркавання прытрымліваецца расійскі праваабаронца Дзмітрый Утукін з Камітэта супраць катаванняў, які накіраваў зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам да мараторыя на смяротнае пакаранне.
24.03.2015 Канстытуцыйны Суд адмахнуўся ад справы па смяротным пакаранні
Канстытуцыйны суд адказаў на зварот Тамары Сялюн, маці расстралянага Паўла Селюна.
24.03.2015 Amnesty International распачала тэрміновую кампанію з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі
Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады спыніць запланаваныя смяротныя кары, неадкладна замяніць прысуд Сяргею Іванову і ўсім асуджаным да смяротнага пакарання ў Беларусі.