Навіны на тэму: выбары-2010

25.04.2010 Магілёў: Пратаколы з вынікамі галасаванняў спачатку вязуць у адміністрацыі раёнаў

“Каля будынка адміністрацыі шмат народа, - гаворыць Аляксей, - стаіць міліцэйскі кардон. Унутр адміністрацыі прапускаюць толькі кіраўніцтва ўчастковых выбарчых камісій з усімі дакументамі. Супрацоўнікі міліцыі правяраюць па спісу тых, хто прыйшоў здаваць дакументы”.

25.04.2010 Брэст: Пусты выніковы пратакол загадзя падпісаны ўсімі сябрамі камісіі

На выбарчым участку № 113 па Брэсцкай выбарчай акрузе № 16 (СШ №35) давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Ігара Маслоўскага Сяргей Срэднікаў зафіксаваў, што пусты выніковы пратакол быў загадзя падпісаны ўсімі сябрамі выбарчай камісіі, за выключэннем старшыні.

25.04.2010 Бабруйск: Кандыдата не пусцілі на падлік галасоў

Кандыдата ад БСДП “Грамада” Андрэя Стасяловіча, які балатуецца па Гімназічнай выбарчай акрузе № 29, не пусцілі на падлік галасоў на двух участках – №№ 84 і 85.

25.04.2010 Бяроза: Кандыдат персанальна сачыў за галасаваньнем сваіх працаўнікоў

На выбарчым участку №6 Бярозаўскай-Ленінскай акругі №6 практычна на працягу ўсяго часу галасаваньня знаходзіўся кандыдат у дэпутаты Гоган В.А., хаця згодна выбарчага заканадаўства такога права ў кандыдатаў няма.

25.04.2010 Кандыдату не дазволілі бачыць падлік галасоў

Калі падлік пачаўся, кандыдат падышоў да стала бліжэй, але старшыня камісіі загадала яму вярнуцца на вызначае месца, а калі М. Уласевіч сказаў, што адтуль нічога не відаць, паклікала супрацоўніка міліцыі.

25.04.2010 Мазыр: Акруговая камісія “раптоўна” пераехала

Акруговая выбарчая камісія ў 20.00 “раптоўна” - без аніякага папярэджання кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асобаў, выбаршчыкаў - памяняла месца знаходжання. З памяшкання сярэдняй школы № 5 па вул.Палеская, 22 камісія перабралася ў кабінет №202 райвыканкама. Пра гэта паведаміў кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета, сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун.

25.04.2010 Менск:Вынікі раздзельнага падліку галасоў не абвяшчаюцца

Старшыня ўчастковай камісіі Мікалай Чэрнік катэгарычна адмовіўся абвяшчаць вынікі раздзельнага падліку галасоў: асобна датэрміновага галасавання, галасавання на даму і ў дзень асноўнага галасавання. Пасля гэтага ён на вачах назіральнікаў занатаваў пад тэлефонную дыктоўку лічбы і працэнты.

25.04.2010 Магілёў: Праваабаронцу Аляксея Колчына выдалілі з выбарчага участка

“Калі пачаўся падлік галасоў я ўстаў і падыйшоў бліжэй, каб бачыць працэдуру падліку, - гаворыць Аляксей, - старшыня выбарчай камісіі загадаў мне заняць месца для назіральнікам, на што я адказаў, што там нічога не бачна”. Пасля таго як Аляксей адмовіўся падпарадкавацца жаданню старшыні выбарчай камісіі той загадаў супрацоўніку міліцыі выправадзіць яго з участка.

25.04.2010 Магілёў: За паўгадзіны да сканчэння галасавання пачалі падлічваць нявыкарыстаныя бюлетэні

У Магілёве на выбарчым участку №59, што ўваходзіць у склад Педагагічнай выбарчай акругі №13 па выбарах дэпутатаў у гарадскі Савет дэпутатаў, невыкарыстаныя бюлетэні пачалі падлічваць за паўгадзіны да сканчэння галасавання.

25.04.2010 Менск: У спісе для галасавання на даму было чатыры нябожчыкі

Назіральніку Аляксею Хадыку ад Партыі БНФ на 73-м выбарчым участку Мірашнічэнкаўскай выбарчай акругі № 43 Савецкага раёна Менску ўдалося далучыцца да адной з дзвюх групаў членаў камісіі, якія выйшлі са скрынкамі на галасаванне на даму, на якое па словах старшыні камісіі, было пададзена 120 заяў, аб чым сведчыў адпаведны спіс.

25.04.2010 ЦВК пацвярджае, што камісіі павінны агучваць вынікі раздзельнага падліку галасоў

Назіральнікі, якія сёння знаходзяцца на ўчастках для галасавання, сутыкнуліся з тым, што адносна агалошвання вынікаў падліку галасоў старшыні камісій маюць абсалютна розныя ўяўленні. На адных участках старшыні кажуць, што збіраюцца агалошваць вынікі раздзельнага падліку галасоў, на іншых камісіі адкрыта заяўляюць, што агалошваць вынікаў раздзельнага падліку не збіраюцца.

25.04.2010 Малеч: гульні ў даганялкі

Для галасаваньня на даму сябры Малечскага выбарчага ўчастка №29 выбарчай акругі №20 атрымалі на 10 бюлетэняў болей, чым было пададзена заявак ад выбарцаў.

Віцебск: Галасаванне праходзіць са стандартнымі парушэннямі

25.04.2010 Віцебск: Галасаванне праходзіць са стандартнымі парушэннямі

Галасаванне, якое ў цяперашні час праходзіць на участках Віцебска, адзначаецца тымі ж парушэннямі выбарчага заканадаўства, што і на папярэдніх выбарах. А менавіта: бюлетэні для галасавання выдаюцца без прад'яўлення пашпарта або іншых дакументаў, якія сведчаць асобу. У кабінках для таемнага галасавання без усялякай неабходнасці знаходзяцца староннія людзі - часцей за ўсё знаёмыя і сваякі, тых, хто галасуе.

25.04.2010 Неверагодна, але факт: Чатыры кандыдаты ў дэпутаты ў Чысці аказаліся адначасова сябрамі ўчастковых камісій

Па дадзеных фактах грубага парушэння закона пададзены заявы ў пракуратуру Маладзечанскага раёна і Цэнтральную камісію. У заявах выкладзена просьба правесці расследаванне фактаў грубага парушэння заканадаўства, прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагавання і прызнаць выбары па ўчастках №72, №73, №74 Маладзечанскага раёна неадбыўшыміся.

25.04.2010 Менск: Улётка праўладнага кандыдата цэлы дзень вісела на ўчастку для галасавання

Падчас выбараў 25 красавіка на дзвярах школы № 38, дзе знаходзяцца чатыры ўчасткі для галасавання па Адаеўскай выбарчай акрузе № 36, цэлы дзень вісела ўлётка кандыдата ў дэпутаты Васіля Панасюка, дырэктара філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства