Магілёў: За паўгадзіны да сканчэння галасавання пачалі падлічваць нявыкарыстаныя бюлетэні
https://spring96.org/be/news/33732
2010
2010-04-25T20:12:39+0300
2010-04-25T20:12:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Магілёве на выбарчым участку №59, што ўваходзіць у склад Педагагічнай выбарчай акругі №13 па выбарах дэпутатаў у гарадскі Савет дэпутатаў, невыкарыстаныя бюлетэні пачалі падлічваць за паўгадзіны да сканчэння галасавання.
Пра гэта паведаміў лідэр Магілёўскай філіі БНФ “Адраджэння” Зміцер Салаўёў, які прыйшоў на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць.
“Я падыйшоў да назіральнікаў, якія сачылі за ходам выбараў на ўчастку, - гаворыць Зміцер Салаўёў, - і паведаміў ім, што заўважыў падлік галасоў і каб яны гэта зафіксавалі. Яны толькі здзіўлена на мяне паглядзелі”.
Зміцер адзначае, што відавочна гэтыя назіральнікі былі ад праўладных арганізацый, якія толкам і не ведаюць выбарчаю працэдуру.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”