Магілёў: Праваабаронцу Аляксея Колчына выдалілі з выбарчага участка
https://spring96.org/be/news/33735
2010
2010-04-25T20:20:32+0300
2010-04-25T20:20:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцу Аляксея Колчына выдалілі з выбарчага ўчастка №12, што знаходзіцца ў памяшканні Магілёўскага прафесійнага ліцэя №1, роўна праз пяць хвілін пасля пачатку падліку галасоў выбаршчыкаў. На гэтым участку праваабаронца быў зарэгістраваны ў якасці назіральніка ад Магілёўскага праваабарончага цэнтра.
“Калі пачаўся падлік галасоў я ўстаў і падыйшоў бліжэй, каб бачыць працэдуру падліку, - гаворыць Аляксей, - старшыня выбарчай камісіі загадаў мне заняць месца для назіральнікам, на што я адказаў, што там нічога не бачна”.
Пасля таго як Аляксей адмовіўся падпарадкавацца жаданню старшыні выбарчай камісіі той загадаў супрацоўніку міліцыі выправадзіць яго з участка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”