Менск:Вынікі раздзельнага падліку галасоў не абвяшчаюцца
https://spring96.org/be/news/33744
2010
2010-04-25T21:01:15+0300
2010-04-25T21:01:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле назіральнікаў ад Партыі БНФ Антона Койпіша і Аляксея Хадыкі, на 73-м выбарчым участку 43-й акругі ў Савецкім раёне Менску камісія не лічыла і не агучвала колькасць пагашаных бюлетэняў і колькасць тых, хто ўзяў удзел у галасаванні. Старшыня ўчастковай камісіі Мікалай Чэрнік катэгарычна адмовіўся абвяшчаць вынікі раздзельнага падліку галасоў: асобна датэрміновага галасавання, галасавання на даму і ў дзень асноўнага галасавання. Пасля гэтага ён на вачах назіральнікаў занатаваў пад тэлефонную дыктоўку лічбы і працэнты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”