Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

27.07.2007 Эўразьвяз занепакоены арыштамі моладзевых актывістаў

Камісар Эўразьвязу у вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр выказала трывогу ў зьвязку з паведамленьнямі аб арыштах і затрыманьнях, якія паступаюць зь Менску.

18.07.2007 Затрыманыя ў Бярозе актывісты адпушчаныя, літаратура канфіскаваная

Сёньня зранку ў Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаваньню беларускага грамадзтва аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседзтва Еўрапейскага Саюзу былі затрыманыя актывісты Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі.

13.07.2007 Новы конкурс стыпендый для студэнтаў з Беларусі

Паўночная Рада Міністраў заявіла пра адкрыцьцё новага конкурсу стыпендый для Беларусі. У сувязі з гэтым беларускія студэнты маюць дадатковую магчымасць падаць заяўкі на навучаньне ва Украіне, а ў асобных выпадках таксама ва ўніверсітэтах іншых краін, якія мяжуюць з Беларуссю.

27.06.2007 Пасол Хекер: Выпадкі рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў Беларусі

«Шматлікія выпадкі палітычных рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў гатоўнасці Беларусі да дэмакратычных пераўтварэнняў» — такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН 26 чэрвеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Германіі ў Мінску Марцін Хекер.

18.06.2007 У Польшчы ствараюць беларускую моладзевую арганізацыю

На прэс-канфэрэнцыю ў Сэйм прыйшлі некалькі сяброў кіраўніцтва “Маладога Адраджэньня”, аднак Раман Кавальчук, які жыве ў Чэхіі, папрасіў нікога зь іх не фатаграфаваць і не запісваць, акрамя сябе, бо, паводле, ягоных словаў, “гэта можа быць небясьпечна для тых, хто працуе ў Беларусі”.

18.06.2007 Браян Бэнет: Еўрасаюз ня можа рабіць саступкі, адхіляючыся ад сваіх прынцыпаў і дэмакратычных каштоўнасьцяў

Браян Бенет у інтэрв’ю БелаПАН заявіў, што датэрміновае вызваленне Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца можа з'яўляцца спробай беларускіх уладаў захаваць прэферэнцыі ў гандлі з Еўрасаюзам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства