Вызначана дата правядзеньня Еўрапейскага марша “За Свабоду”
Еўрапейскі марш “За Свабоду” заплянаваны на 14 гадзін 14 кастрычніка.
Як паведаміў на сёньняшняй прэс-канферэнцыі старшыня Аргкамітэту Эўрапейскага маршу Віктар Івашкевіч, вызначаны маршрут, якім удзельнікі маршу пройдуць па сталіцы. Ён праляжа ад Кастрычніцкай плошчы па ходніках праспекта Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа і затым да новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, дзе адбудзецца мітынг.
Мэта акцыі – паказаць сьвету, што ў Беларусі шмат людзей, якія выбіраюць для сваёй краіны эўрапейскі шлях. Арганізатары Еўрапейскага Марша маюць намер працягваць інфармаваць беларусаў пра перавагі, якія атрымаюць людзі ад сяброўства краіны ў Еўрасаюзе і паўнавартаснага супрацоўніцтва Беларусі з ЕС.
На сёньняшні дзен правядзеньне Еўрапескага марша падтрымалі практычна ўсе партыі і грамадскія рухі Беларусі, што падкрэслівалася на прэс-канферэнцыі.