viasna on patreon

“Пан-Эўропа” як альтэрнатыва песімістычнаму погляду на сучасную цывілізацыю

2007 2007-08-13T15:54:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 жніўня на сядзібе БНФ а 18-й гадзіне адбудзецца прэзэнтацыя кнігі першага ідэёляга Аб’яднанай Эўропы графа Рыхарда Нікаласа фон Кудэнхове-Калергі “Пан-Эўропа”. 

У гэтым творы аўтар яшчэ ў 1923 годзе выказаў  альтэрнатыўны песімістычнаму погляд на новую цывілізацыю — аб’яднаную Эўропу. Вылучаны аўтарам прынцып быў геніяльна простым — Эўропа павінна аб’яднацца палітычна і эканамічна, не зважаючы на межы асобных нацыянальных дзяржаваў. Толькі гэтак яна зможа супрацьстаяць усім унутраным і зьнешнім сілам, якія імкнуцца да яе занявольваньня і развязаньню новых канфлік­таў. Дзеля таго, каб жыць у міры, недастаткова склікаць мірныя канфэрэнцыі альбо разьлічваць на прытрымліваньне міжнароднага права. Неабходна стаць на шлях стварэньня такіх палітычных, гаспадарчых і каштоўнасных сувязяў нацыянальных дзяржаваў, якія зробяць практычна немагчымымі ваенныя канфлікты паміж імі.

Усё сваё жыцьцё Рыхард Кудэнхове-Калергі працаваў над развіцьцём панэўрапейскага руху як грамадзкай арганізацыі, якая вырашала задачы інтеграцыі на месцах, шмат у якіх эўрапейскіх дзяржавах.

Першыя панэўрапейскія праграмы зрабіліся затым асновай фармаваньня сучаснай эўрапейскай палітыкі.

Чакаецца, што ў прэзэнтацыі кнігі, якая распачнецца ў 18 гадзін,  возьме актыўны ўдзел старшыня Аўстрыйскага панэўрапейскага руху спадар Райнхард Ключык, які прапануе свой даклад. Па заканчэньні прэзэнтацыі адбудзецца бясплатная раздача кнігі “Пан-Эўропа” для ўсіх жадаючых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства