Навіны на тэму: катаванні

27.03.2008 Еўропа патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас Дня Волі

"Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас мірнай дэманстрацыі", — заявіла камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр у сувязі з жорсткім разгонам акцыі апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску. Заяву распаўсюдзіла прэс-службай Еўракамісіі.

26.03.2008 Спецназ супраць журналістаў

На акцыі 25 сакавіка супрацоўнікі спецназу моцна збілі фатографа газеты «Наша Ніва» Андрэя Лянкевіча, жорстка затрыманы і журналіст НН Сямён Печанко, фатографу «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Дзмітру Брушку разбілі дарагую апаратуру, у пастарунак трапілі і журналісты Літоўскага тэлебачання. Сямён Печанко і Андрэй Лянкевіч да ўсяго апынуліся на лаве падсудных.

04.03.2008 Зьбітага міліцыянтам на Акрэсьціна прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча абвінавачваюць у крымінальным злачынстве

Пракуратура Маскоўскага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча паводле арт. 364 КК РБ - "Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі". Сёньня ён выкліканы на допыт.

01.03.2008 Пінскага міліцыянта асудзілі на тры гады за катаванне падазронага

27-гадовы оперупаўнаважаны пінскага РАУС катаваў пры допыце падазронага. Затрыманага жыхара пінскага раёна, які скраў магнітолу з легкавой машыны бацькі міліцыянта даставілі ў будынак Пінскага РАУС.

28.02.2008 Міністар унутраных спраў Нямеччыны заклікаў усе эўрапейскія газэты перадрукаваць карыкатуры на прарока Мухамэда

На думку Вольфганга Шойбле, перадрукоўка карыкатураў стане акцыяй пратэсту эўрапейскай прэсы супраць гвалту. Аднак малюнкі мусяць суправаджацца тэкстам: «І мы лічым гэтыя карыкатуры брыдкімі. Але нашая прыхільнасьць да прынцыпаў свабоды слова ня ёсьць нагодай для гвалту».

08.02.2008 Створаны грамадзкі камітэт абароны віцебскага актывіста С.Парсюкевіча

Пра стварэньне грамадзкага камітэту незалежным журналістам паведаміў мясцовы актывіст Хрыстафор Жаляпаў, cклікаўшы з гэтай нагоды прэсавую канфэрэнцыю.

04.02.2008 Дзеяньні міліцыянтаў зноў прызнаныя правамоцнымі

Начальнік РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска даў адказ на калектыўную скаргу грамадзян на гвалтоўнае затрыманне актывіста Руху Сяргея Парсюкевіча.

29.01.2008 Сяргея Парсюкевіча збілі ў турме на Акрэсціна

Учора з мінскай турмы на Акрэсціна выйшаў на волю віцебскі прадпрымальнік Сяргея Парсюкевіч, які быў арыштаваны за ўдзел у акцыі 10 студзеня. Ён распавёў, што ў мінулы панядзелак у турме яго збіў супрацоўнік міліцыі. Судова-медыцынскай экспертызай засведчана, што ў Сяргея Парсюкевіча ёсць сінякі ды раны на целе. Па словах пацярпелага, на шыі былі яшчэ сляды таго, што яго душылі, але за тыдзень яны сышлі.

Пачаліся масавыя затрыманьні, на Кастрычніцкую плошчу прыехала "хуткая дапамога" (дадаліся фотаздымкі)

21.01.2008 Пачаліся масавыя затрыманьні, на Кастрычніцкую плошчу прыехала "хуткая дапамога" (дадаліся фотаздымкі)

15.00 Частка дэманстрантаў, выціснутая з плошчы Незалежнасьці, зноў вярнулася на Кастрычніцкую плошчу. Каля універсама "Цэнтральны" на прасьпекце ўтварылася вялікая даўка, удзельнікаў акцыі байцы ў камуфляжы спіхваюць па прыступках у паздемны пераход, хапаюць і адводзяць за Палац Рэспублікі, дзе стаяць аўтазакі. Кастрычніцкая плошча ўся ацэпленая супрацоўнікамі сьпецпадразьдзяленьня, прыехала тры машыны "хуткай дапамогі". Моладзь дасылае смс-кі наступнага зьместу: "перадалі па рацыі - праводзіцца поўная зачыстка". Можна з упэўненасьцю сказаць, што чарговая мірная акцыя жорстка задушаная ўладамі і цягам дня будуць прыходзіць зьвесткі пра зьбітых і затрыманых.

17.01.2008 Міліцыя перашкаджае працаваць журналістам у судзе Цэнтральнага раёну Менска

Міліцыя з дапамогай фізічнай сілы спрабавала перашкодзіць выкананьню сваіх абавязкаў фотажурналістцы “Нашай нівы” Юлі Дарашкевіч, якая знаходзілася ў памяшканьні суду Цэнтральнага раёну Менска. Тут зараз адбываюцца суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі.

04.01.2008 У Пінску збіты грамадскі актывіст Канстанцін Чувак

Грамадскага актывіста Канстанціна Чувака, прыхільніка аргкамітэта па стварэнні руху “За Свабоду”, збілі ў Пінску. Напад на яго 2 студзеня здзейсніў мясцовы жыхар, які сцвярджаў, што быў абражаны Чуваком.

14.12.2007 Зьміцер Хведарук:”Яны білі мяне касьцетамі па галаве”

Зьмітру Хведаруку стала значна лепш: ён добра бачыць і размаўляе, можа варушыць рукамі і нагамі, але яшчэ самастойна не ўстае і ня ходзіць. “Сёньня мяне вазілі на рэнген на каталцы, - распавёў Зьміцер, - я не магу нават падняцца з-за моцнага болю ў галаве“.

13.12.2007 Алесь Бяляцкі: «Адказнасць за збіццё людзей ляжыць на Навумаве»

Па словах правабаронцы, такія паводзіны беларускіх уладаў чарговы раз дэманструюць, што ў Беларусі груба парушаюцца асноўныя правы і свабоды грамадзяніна, прычым з боку рэжыму ігнаруецца не толькі Дэкларацыя правоў чалавека і іншыя міжнародныя дамовы, якія Беларусь абавязалася выконваць, але і нават уласна беларуская Канстытуцыя, гарантам якой мусіць быць кіраўнік краіны.

13.12.2007 Зьбіты Зьміцер Федарук накіраваў заяву ў пракуратуру

12 сьнежня падчас гвалтоўнага разгону супрацоўнікамі ПМСП мірнай акцыі пратэсту “За незалежную Беларусь” на Кастрычніцкай плошчы супраць прыезду прэзідэнта Расеі быў моцна зьбіты актывіст Маладога Фронту Зьміцер Федарук. Калі выклікалі “хуткую дапамогу”, ніводнага міліцыянта побач не было. Актывіст быў дастаўлены ў 9-ы клінічны шпіталь, дзе была аказана медычная дапамога і пастаўлены дыягназ: закрытае ЧМТ, сатрасеньне галаўнога мозгу, ушыбы рознай ступені цяжкасьці.

28.11.2007 Пракуратура лічыць ужываньне кайданкаў у дачыненьні да хворага арыштаванага Сяргея Клюева абаснаваным

Моладзевы актывіст Сяргей Клюеў атрымаў адказ з пракуратуры Савецкага раёну сталіцы на сваю скаргу, у якой прасіў правесьці пракурорскую праверку па факце таго, што падчас знаходжаньня ў інфекцыйным шпіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў прыкавалі яго кайданкамі да ложка на ўсю ноч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства