У Салігорску міліцыянты збілі маладафронтаўцаў
https://spring96.org/be/news/22608
2008
2008-07-09T08:36:40+0300
2008-07-09T08:36:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Учора ў Салігорску былі затрыманыя падчас збору подпісаў за еўраінтэграцыю Беларусі Іван і Ілля Шылы, Хрысціна Самойлава, Андрусь Тычына і Павел Батуеў.
Міліцыянты ўзялі тлумачэнні пра тое, што рабілі маладыя людзі ў ноч з 3 на 4 ліпеня, і ці валодаюць яны нейкай інфармацыяй на гэты конт. Пасля гэтага іх адпусцілі.
Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", непаўнагадовых Івана, Іллю, Андруся і Хрысціну, якіх трымалі ў асобным пакоі, збівалі да крыві падчас затрымання і ў самім РУУС. У пастарунак да іх выклікалі "хуткую дапамогу".