Збітую міліцыянтамі праваабаронцу Яну Палякову адпусцілі
Праваабаронца Яна Палякова, якая была затрыманая і збітая ў Салігорску міліцыянтамі, выйшла на волю. Пра гэта Еўрарадыё распавёў праваабаронца Алег Воўчак:
"Зафіксавалі лекары цялесныя пашкоджанні на руцэ і адзвюх галёнках ног. І цяпер яна будзе пісаць скаргу ў пракуратуру, каб яна правяла праверку дзеянняў службовых асобаў, якія перавысілі службовыя паўнамоцтвы і падверглі яе збіццю".
Нагадаем, Палякова з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольгі Казулінай. На працягу трох дзён яе спрабавалі дапытаць супрацоўнікі салігорскага КДБ. Сёння трое міліцыянтаў з ужыццём сілы затрымалі Палякову і прывезлі яе ў пастарунак, дзе ёй стала кепска. "Хуткая" прывезла праваабаронцу "пад аховай" міліцыі ў бальніцу.