Навіны на тэму: войска

У Слоніме 33 “ухілісты” ад войску

12.01.2012 У Слоніме 33 “ухілісты” ад войску

Большасць з іх знаходзяцца ў Расіі. Падчас вялікіх калядных канікулаў некаторыя слонімскія хлопцы прыехалі дамоў да бацькоў. Работнікі Слонімскага ваенкамата і міліцыя пачалі гэтых юнакоў лавіць па хатах. Траім хлопцам удалося пад распіску ўручыць павесткі на вайсковую службу, астатнія служыць не жадаюць.

Адтэрміноўка адменена, прафсаюзны актывіст пойдзе ў войска

23.11.2011 Адтэрміноўка адменена, прафсаюзны актывіст пойдзе ў войска

Старшыню магілёўскай гарадской арганізацыі незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Паўла Варашылава забіраюць у войска. 25 чысла ён мусіць прыйсці ў ваенкамат для вырашэння апошніх арганізацыйных момантаў, а 29 яго адправяць у войска.

Дактаранта Гданьскага ўніверсітэта хочуць забраць у беларускае войска

10.10.2011 Дактаранта Гданьскага ўніверсітэта хочуць забраць у беларускае войска

Грамадскаму актывісту з горада Шклова Магілёўскай вобласці Андрэю Кастусёву прыйшлі ўжо два пазовы з мясцовага ваенкамата з запрашэннем з’явіцца ў гэтую ўстанову. Між тым Андрэй меў законную адтэрміноўку ад прызыву ў беларускае войска да канца кастрычніка гэтага года, бо ў межах праграмы Каліноўскага праходзіў навучанне ў Гданьскім універсітэце ў Польшчы.

08.07.2011 Аршанскі актывіст Сяргей Гумінскі — новы невыязны

На хатні адрас аршанскага актывіста Сяргея Гумінскага прыйшло паведамленьне зь мясцовага ваенкамату, што яму забаронена выяжджаць зь Беларусі.

Палітпрызыўнік Цянюта дэмабілізаваўся

29.03.2011 Палітпрызыўнік Цянюта дэмабілізаваўся

28 сакавіка пасля службы ў дэсантных войсках у Гомель вярнуўся сябра "Маладога Фронту" Андрусь Цянюта. Ён збіраецца і надалей працягваць грамадскую дзейнасць.

14.12.2010 На час датэрміновага галасаваньня палітжаўнера Андруся Цянюту адправілі ў камандзіроўку

У панядзелак, з пачатку гэтага тыдня, маладафронтаўца Андруся Цянюту, які служыць у віцебскай вайсковай частцы, накіравалі на працы на палігон, у гэтак званую "рабочку". На працы адправілі выключна узвод, у якім служыць Андрусь Цянюта.

23.10.2010 Ваенкамат цікавіцца баранавіцкімі маладафронтаўцамі

Баранавіцкіх маладафронтаўцаў выклікаюць у ваенкамат, спрабуючы адцягнуць ад збору подпісаў.

Яўгена Якавенку зноў хочуць прызваць у войска

01.10.2010 Яўгена Якавенку зноў хочуць прызваць у войска

Сябра ствараемай партыі Беларуская Хрысьціанская Дэмакратыя Яўген Якавенка, які ў чэрвені гэтага году быў асуджаны да 1 году абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, атрымаў адказ з Міністэрства абароны на сваю заяву, у якой прасіў прадставіць магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную грамадзянскую службу.

СБ разглядае магчымасьць правесьці круглы стол па праблемах арміі

17.08.2010 СБ разглядае магчымасьць правесьці круглы стол па праблемах арміі

Буйнейшая газэта краіны адрэагавала на ліст кіраўніка кампаніі “Наша армія” Івана Шылы, дзе прапаноўвалася асьвятліць публічна некаторыя праблемы тэрміновай службы ў беларускай арміі.

Чыноўнікі Мінабароны адмовіліся размаўляць з Франаком Вячоркам

13.08.2010 Чыноўнікі Мінабароны адмовіліся размаўляць з Франаком Вячоркам

Аднак Іван Шыла і Франак Вячорка ўсё ж перадалі ў Мінабароны больш за паўтары тысячы подпісаў з патрабаваннем рэфармавання арміі.

Распрацаваныя прапановы да праекту закону аб альтэрнатыўнай службе

04.08.2010 Распрацаваныя прапановы да праекту закону аб альтэрнатыўнай службе

Прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў падрыхтавалі прапановы па распрацоўцы законапраекта аб альтэрнатыўнай службе.

"Круглы стол" па пытаннях альтэрнатыўнай службы

03.08.2010 "Круглы стол" па пытаннях альтэрнатыўнай службы

У Гродне прайшоў “круглы стол” грамадскасці па пытанні цывільнага кантролю за дзейнасцю прызыўных камісій.

Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі і патрабуюць гарантыяў

29.07.2010 Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі і патрабуюць гарантыяў

«Міжнародная амністыя» вітае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці вязьня сумленьня Яўгена Якавенкі, які быў прысуджаны да 1 году абмежаваньня волі за «ўхіленьне ад вайсковай службы».

23.07.2010 Рашэнне суду па справе Якавенкі не вырашае праблемы па сутнасці, лічаць праваабаронцы

Сёння, 23 ліпеня, судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда пад старшынствам Людмілы Грынько ўжыла да асуджанага прызыўніка Яўгена Якавенкі амністыю ў сувязі з 65-годдзем Перамогі, вызваліўшы ад крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу.

Маладафронтавец Цянюта і ў войску знайшоў магчымасць абразіць прэзідэнта

19.07.2010 Маладафронтавец Цянюта і ў войску знайшоў магчымасць абразіць прэзідэнта

У войску актывісту Маладога Фронта Андрусю Цянюту пагражаюць крымінальнай адказнасцю за абразу прэзідэнта і дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства