viasna on patreon

Ваенкамат цікавіцца баранавіцкімі маладафронтаўцамі

2010 2010-10-23T14:39:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкіх маладафронтаўцаў выклікаюць у ваенкамат, спрабуючы адцягнуць ад збору подпісаў.

Актывістамі Маладога Фронту з Баранавічаў, якія займаюцца зборам подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты, зацікавіўся мясцовы ваенкамат.

Яраславу Грышчэню позву ўручылі на пікеце па зборы подпісаў. 28 кастрычніка маладафронтавец мусіць зьявіцца ў ваенкамат.

Па словах Яраслава, забраць яго ў войска будзе надзвычай складана з-за стану здароўя. Раней мэдыкі прызнавалі яго нягодным да службы ў войску. Выклікі ў ваенкамат юнак зьвязвае з ціскам падчас выбарчай кампаніі ды жаданьнем уладаў на нейкі час ізаляваць хлопца ад палітычнай дзейнасьці.

Арцёма Ластавецкага ў нядзелю па тэлефоне запрасілі наведаць ваенкамат. Гэта ўжо ня першы выклік хлопца ў ваенны камісарыят Баранавічаў. Юнак навучаецца ў Познаньскім унівэрсытэце і па закону мае адтэрміноўку ад службы ў войску. Двойчы на працягу года Арцём пацьвярджаў гэта адпаведнымі даведкамі зь інстытута. Аднак паводле супрацоўнікаў ваенкамату, хлапец мусіць з першага лістападу пачынаць праходзіць мэдыцынскую камісію і прывязьці яшчэ адну даведку, у іншым выпадку маладафронтаўца прыгразілі забяруць у войска.

Падчас візытаў у ваенкамат у Арцёму чамусьці задаюць пытаньні ня толькі аб стане здароўя, але й цікавяцца жыцьцём паплечнікаў: распытваюць пра Яраслава Грышчэню, Пятра Рузава ды навучаньне ў Польшчы па праграме Каліноўскага.

Маладафронтаўцы Яраслаў Грышчэня й Арцём Ластавецкі зьяўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства