Навіны на тэму: чыноўнікі
11.05.2019 Мінпрыроды пачула галасы светлагорскіх экалагічных актывістаў
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вымушанае рэагаваць на звароты грамадзян Светлагорску, якія скардзяцца на смурод, звязаны з пусканаладачнымі працамі на вытворчасці сульфатнай беленай цюлюлозы.
06.05.2019 Каля 120 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста
Людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджанне пяці супернікам акумулятарнага завода аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах».
03.05.2019 Улады зладзілі турнір на самым забітым стадыёне горада. Толькі каб не даць правесці пікеты
Самі дзеці, склалася ўражанне, не зусім разумелі, што гэта за турнір. Адзін з хлопцаў на пытанне, што тут адбываецца, сказаў, што «футбол, трэнер запрасіў паўдзельнічаць». Але што менавіта гэта за турнір – ён не ведаў.
28.03.2019 “Ствараць камісію па правах чалавека немэтазгодна”, - лічаць у Віцебскім аблсавеце
Рашэнне аб немэтазгоднасці стварэння пастаяннай камісіі па правах чалавека было прынятае 18 сакавіка на сумесным паседжанні дзьвюх пастаянных камісій (па пытаннях мясцовага самакіравання і сацабароны) Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
14.03.2019 Светлагорск: Каб не дазволіць шэсце да дня Канстытуцыі – вырашылі на суткі перакрыць вуліцу
Напярэдадні гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь экалагічныя актывісты Андрэй Смалянчук і Таццяна Наскова звярнуліся ў Светлагорскі райвыканкам за дазволам на правядзення шэсця, каб нагадаць пра артыкул 46 Канстытуцыі, у якім дэкларуецца, што “Кожны мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права…”
12.03.2019 Мазырскі праваабаронца: Як публічна выказваць меркаванне на агароджаным стадыёне?
Уладзімір Целяпун звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам за тлумачэннямі па рэалізацыі рашэння “Аб масавых мерапрыемствах”.
05.03.2019 Што нам перашкаджае ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне?
На гэтае і іншыя пытанні праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч адкажа ў жывым эфіры Еўрарадыё 5 сакавіка ў 13.05.
28.02.2019 Гародня: Першая адмова ў правядзенні Дня Волі
Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў арганізатарам святкавання ў праве зладзіць Дзень Волі ў гарадскім парку імя Жылібера.
22.02.2019 Генпракуратура другі раз разгледзіць пытанне аб прыцягненні Шуневіча да адказнасці
Савет Міністраў 19 лютага паведаміў праваабаронцу Валянціну Стэфановічу, што яго зварот зноў накіраваны ў Генеральную пракуратуру для разгляду, але ўжо з “рэзалюцыяй Намесніка Прэм’ер-міністра”.
21.02.2019 Берасце: Актывістаў не пусцілі на арганізаваны прадпрыемствам Айпауэр прэс-тур
На заводзе акумулятарных батарэй ООО Айпауэр, які ўжо год як з’яўляецца прычынай хваляванняў на Берасцейшчыне, 20 лютага быў арганізаваны прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ.
20.02.2019 Брэст: актывісты па правядзенні экалагічнага рэферэндуму звярнуліся ў суд
Яны просяць суд абавязаць Брэсцкі райвыканкам зарэгістраваць ініцыятыўную групу па правядзенні мясцовага рэферэндуму і пытанне, якое выносіцца на яго.
13.02.2019 ГУУС забараніла танцавальны флэшмоб за мір без гвалту
У Дзень святога Валянціна ў Мінску планавалася правядзенне сусветнага флэшмобу за мір без гвалту - One Billion Rising. Але ён не пройдзе - у ГУУС акцыю забаранілі.
08.02.2019 Віцебскі аблсавет абяцае разгледзець пытанне аб стварэнні камісіі па правах чалавека
Праваабаронца Павал Левінаў атрымаў адказ на свой зварот, у якім прапаноўваў заснаваць пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў пастаянную камісію па пытаннях абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян.
08.02.2019 “У краіне міліцэйскі праізвол”: Пікет адчаю перад будынкам адміністрацыі прэзідэнта
Жыхарка Бабруйску Валянціна Каваленка правяла 7 лютага каля адміністрацыі прэзідэнта ў Менску адзіночны пікет.
07.02.2019 Савету Міністраў: прыцягнуць Шуневіча да дысцыплінарнай адказнасці
Пасля таго, як Генеральная пракуратура і Следчы камітэт не ўгледзелі падставаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча за гамафобныя выказванні, Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у Савет Міністраў.