viasna on patreon

“У краіне міліцэйскі праізвол”: Пікет адчаю перад будынкам адміністрацыі прэзідэнта

2019 2019-02-08T08:36:39+0300 2019-02-20T13:08:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-valia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Каваленка. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Валянціна Каваленка. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Жыхарка Бабруйску Валянціна Каваленка правяла 7 лютага каля адміністрацыі прэзідэнта ў Менску адзіночны пікет.

Жанчына выйшла да будынку адміністрацыі з самаробным плакатам „Пры падтрымцы адміністрацыі прэзідэнта — у краіне міліцэйскі праізвол”.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, такім чынам Каваленка спрабуе звярнуць увагу на парушэнні правоў яе сына, які адбывае пакаранне ў калоніі №22. На пікет жанчыну падштурхнула тое, што ёй было адмоўлена ў сустрэчы з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Максімам Рыжанковым, які раней абяцаў разабрацца ў справе. Але ў выніку скаргі былі накіраваны ў Міністэрства ўнутраных спраў, адкуль прыйшлі фальсіфікаваныя, па словах Каваленкі, адпіскі.

– Мой сын з 2015 года ўжо мае права на змену рэжыма. Ён з 2011 года знаходзіцца на палепшаных умовах утрымання. Усе крытэрыі, усталяваныя законам, ён выканаў. Закон дазваляе яму змену рэжыма, або ўмоўна датэрміновае. Яму адмаўляюць. Але ў той самы час яму не гавораць, што трэба зрабіць, як трэба выправіць, што не так. Яму кажуць: ідзі сядзі. А нам гавораць, што ў нас да яго прэтэнзій няма.

Па словах Валянціны Каваленкі, узмацненне ціску на яе сына пачалося пасля хваляванняў асуджаных у гэтай калоніі, якія адбыліся 3-4 лістапада 2018 году. Хаця ён у іх і не ўдзельнічаў. Пікет Валянціны Каваленка працягваўся не доўга. Служба бяспекі адабрала плакат. Але жанчыну не затрымалі, а паабяцалі ў чарговы раз разабрацца.

Таму Валянціна Каваленка вярнулася ў прыёмную і працягвала чакаць сустрэчы з кіраўніцтвам адміністрацыі прэзідэнта.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства