Навіны на тэму: звароты
16.02.2021 Заява ў сувязі з беспрэцэдэнтнай атакай на беларускіх праваабаронцаў
16 лютага па ўсёй Беларусі пракацілася хваля вобшукаў у праваабаронцаў
13.02.2021 Вынікі працы грамадскай прыёмнай ПЦ "Вясна" за студзень
За студзень 2021 года грамадская прыёмная "Вясны" ў Мінску прыняла 419 зваротаў і падрыхтавала 71 скаргу.
02.02.2021 БХК і "Вясна" зноў звярнуліся да спецдакладчыкам ААН з-за грубых парушэнняў правоў Віктара Бабарыкі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" просяць экспертаў ААН заклікаць беларускія ўлады забяспечыць палітвязню Віктару Бабарыка права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва яго крымінальнай справы, а таксама даць магчымасць абскарджання прысуду ў апеляцыйным парадку.
16.01.2021 «Вясна» і БХК звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН з нагоды запісу маналогу Карпянкова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК) звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў Камітэта па правах чалавека ААН, Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Спецдакладчыцы па Беларусі Анаіс Марын па прычыне з'яўлення ў інтэрнэце аўдыёзапісу, на якім цяперашні намеснік МУС Мікалай Карпянкоў, які раней займаў пасаду начальніка ГУБАЗіК МУС, паведамляе падначаленым аб планах па ўзмацненні жорсткасці дзеянняў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.
14.01.2021 Праваабаронцы заклікалі Спецдакладчыкаў ААН умяшацца ў сітуацыю жанчыны з эпілепсіяй
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН наконт сітуацыі з Людмілай Паўлоўскай
24.12.2020 Amnesty International беларускім уладам: Просім неадкладна праверыць інфармацыю пра пагрозы жыццю і здароўю Мікалая Дзядка
Amnesty International у чацвер, 24 снежня, звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыццю і здароўю арыштаванага больш за месяц таму анархіста Мікалая Дзядка.
18.12.2020 Праваабаронцы заклікалі Спецдакладчыкаў ААН умяшацца ў сітуацыю з ціскам на адвакатаў у Беларусі
Праваабаронцы звярнуліся да Спецдакладчыкаў з нагоды ліста БРКА.
02.12.2020 Праваабаронца прасіў Генпракурора ўзбудзіць крымінальную справу за ціск і пагрозы ў бок Марыі Калеснікавай. Што атрымаў у адказ
Такімі паўнамоцтвамі якраз і надзеленая Генеральная пракуратура Беларусі
18.11.2020 Прэзідэнт FIDH Аліс Могвэ: жанчын і непаўнагадовых неабходна вызваліць з ізалятараў
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Аліс Могвэ (Alice Mogwe) выступіла ў абарону зняволеных у Беларусі жанчын і непаўнагадовых.
13.11.2020 Валянцін Стэфановіч: За ціск і пагрозы ў бок Марыі Калеснікавай павінна быць узбуджаная крымінальная справа
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб, якія датычныя да затрымання і ціску на Марыю Калеснікаву.
06.11.2020 Зварот праваабаронцаў да бізнэсу ў сувязі з крызісам з правамі чалавека ў Беларусі
Улічваючы аўтарытарны характар беларускага рэжыму, як дзяржаўны, так і прыватны бізнес знаходзяцца ў высокай ступені залежнасці ад улады.
19.10.2020 Калі вы ці вашыя блізкія зазналі крымінальны пераслед па палітычных матывах – звяртайцеся ў “Вясну”
Праваабаронцы звяртаюцца да ўсіх, чые сваякі, альбо яны самі, праходзяць падазраванымі па крымінальных справах, узбуджаных следчымі органамі за удзел у масавых беспарадках, за арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, з просьбаю неадкладна паведамляць праваабаронцам.
12.10.2020 Спецдакладчыка ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў праінфармавалі пра ціск на Аляксандра Пыльчанку
Беларускі Хельсінскскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Саяна пра ціск на адваката Аляксандра Пыльчанку ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваёй прафесійнай дзейнасці.
07.10.2020 Міністэрства інфармацыі няўцямна патлумачыла блакіроўку сайта “Вясны”
Сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ на зварот у Міністэрства інфармацыі па прычыне блакіроўкі праваабарончага сайта www.spring96.org.
03.10.2020 У ААН абавязалі Беларусь перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах
30 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН апублікавала рашэнне Камітэту па правах чалавека (№ 2482/2014), прынятае па індывідуальнай скарзе жыхара Гомеля Змітра Карашкова, у якім беларускі ўрад абавязалі на працягу 180 дзён змяніць закон аб масавых мерапрыемствах.