Навіны на тэму: культура

09.07.2007 Усталяваць у Гданьску помнік Янку Купалу было ня вельмі проста

Не сакрэт, што наш вялікі пясьняр Янка Купала пры жыцьці ні разу ня быў у Гданьску. Аднак гэта не перашкодзіла беларускай дыяспары ў гэтым горадзе ўшанаваць яго памяць на 125-годдзе ад нараджэньня. На Радзіме мерапрыемствы праходзяць і ў музэях, і ў тэатрах, і ў навучальных установах з кульмінацыяй 7 ліпеня (дзень народзінаў паэта), а ў паўночнапольскім горадзе за паўтысячы кілямэтраў ад Бацькаўшчыны беларуская суполка вырашыла “прапісаць” паэта і ў Гданьску.

09.07.2007 Пашпартны кантроль на святкаванні юбілею Янкі Купалы ў Вязынцы

У вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён), на радзіме класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы, прайшлі мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня ягонага нараджэння. Нягледзячы на спробы супрацоўнікаў міліцыі і КДБ перашкодзіць правядзенню свята, лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі ўшанавалі памяць беларускага паэта.

“Літаратурная Беларусь” – новы час чытаньня

06.07.2007 “Літаратурная Беларусь” – новы час чытаньня

Саюз беларускіх пісьменьнікаў прыступіў да практычнай рэалізацыі новага культурна-грамадскага праекту – выданьня газеты “Літаратурная Беларусь”. Днямі убачыў сьвет першы нумар дадаткам да газеты “Новы час”.

Паэт Зьніч на Залатой Горцы прэзентуе кнігу паэзіі “За мурам”

06.07.2007 Паэт Зьніч на Залатой Горцы прэзентуе кнігу паэзіі “За мурам”

Сёньня ў Менску інак Мікалай (Алег Бембель, Зьніч і г.д) ладзіць прэзентацыю сваёй новай паэтычнай кнігі. Кніга вершаў мае досыць інтрыгуючую назву – “За мурам”. Прэзентацыя адбудзецца ў памяшканьні Беларускага Пэн-цэнтру у 18-00.

Чакаецца, што ў творчай вечарыне будуць браць удзел вядомыя барды Кася Камоцкая і Андрэй Мельнікаў.

Павал Севярынец прэзентуе новую кнігу

05.07.2007 Павал Севярынец прэзентуе новую кнігу

Сёньня на сядзібе партыі БНФ (пр. Машэрава 8) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Паўла Севярынца "Брату". Пачатак мерапрыемства ў 17:30. Уваход вольны.

05.07.2007 Беларускамоўных кніг сёлета выдадзена толькі 7% ад усёй кніжнай прадукцыі

Паводле дадзеных Міністэрства інфармацыі, у першым паўгоддзі 2007 году на беларускай мове выдадзена 430 найменняў кніг, што на дзевяць выданняў болей, чымсьці за адпаведны перыяд мінулага году.

04.07.2007 Рух “За Свабоду” запрашае на Басовішча

Рух “За Свабоду” дапаможа аматарам беларускай музыкі патрапіць на фестываль “Басовішча”, які пройдзе ў польскім горадзе Гарадок з 19 па 21 ліпеня.

29.06.2007 Вільня чакае вас

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае абітурыентаў на факультэт мастацтваў і гісторыі культуры.

27.06.2007 Капліца на месцы сабору

Ва ўнітарным прадпрыемстве «Менскпраект», якое ёсьць фактычна манапалістам на правядзеньне праектных работаў на Верхнім горадзе, гэтымі днямі даводзяць да прэзэнтацыі чарговы праект.

27.06.2007 А.Пашкевіч: “Пісьменьнік павінен адстойваць права “людзьмі звацца”

У розных краінах стаўленьне літаратараў да палітыкі рознае. Найлепш калі пісьменьнік не цікавіцца палітыкай, калі палітыка ідзе паралельна ягонай творчасьці. Аднак на Беларусі традыцыйна склалася так, што творца – ня толькі пісьменьнік, але і мастак, і музыка – адарваным ад сучаснасьці, ад грамадзка-палітычнага жыцьця быць ня можа.

27.06.2007 Круглы стол пад назвай "Каму выгадна руйнаваць Горадню?" прайшоў у Горадні

Паводле сустрэчы была прынята рэзалюцыя, у якой, звяртаючы ўвагу на крытычную сытуацыю з захаваньнем гісторыка-культурнай унікальнасьці Старога гораду, удзельнікі круглага стала запатрабавалі ад абласных і гарадзкіх уладаў дакладнага выкананьня Генеральнага пляну разьвіцьця Горадні, стварэньня рэстаўрацыйных структураў, шырокага абмеркаваньня праблемы “рэканструкцыі” у СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства