viasna on patreon

Пашпартны кантроль на святкаванні юбілею Янкі Купалы ў Вязынцы

2007 2007-07-09T09:27:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён), на радзіме класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы, прайшлі мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня ягонага нараджэння. Нягледзячы на спробы супрацоўнікаў міліцыі і КДБ перашкодзіць правядзенню свята, лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі ўшанавалі памяць беларускага паэта.


Імпрэза, арганізаваная сябрамі Руху «За Свабоду», прайшла ля помніка беларускага паэта.  Больш за 200 чалавек  з нацыянальнай сімволіка на вопратцы спявалі беларускія патрыятычныя песні і чыталі вершы. Гурт "Рэха" даў акустычны канцэрт.

 

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ на ўваходзе ў мэмарыяльны комплекс Янкі Купалы наладзілі сістэму пашпартнага кантролю і дагляду рэчаў. Яны правяралі дакументы, заплечнікі і сумкі наведнікаў, пыталіся пра незарэгістраваную сымболіку, улёткі і транспаранты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства