Навіны на тэму: гендарныя правы
17.07.2020 Amnesty International: Гендарныя рэпрэсіі супраць жанчын-актывістак у Беларусі
Жанчыны непрапарцыйна церпяць ад жорсткага ўціску правоў чалавека ў Беларусі, дзе ўлады дэманструюць абуральнае грэбаванне абавязальніцтвамі краіны ў галіне правоў чалавека напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў жніўні 2020 года.
30.04.2020 Кожныя тры месяцы – 15 млн гвалтаў. ААН распавяла пра ценявы бок каранціну для жанчын
Праз каранцін, у якім перабываюць чатыры мільярды чалавек у 90 краінах, расце небяспека гвалту ў дачыненні да жанчын, заяўляе Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) па выніках новага даследавання, піша belsat.eu.
09.04.2020 У свеце адзначаецца рост хатняга гвалту ў сувязі з пандэміяй каранавіруса
Праваабаронцы ва ўсім свеце занепакоеныя ростам хатняга гвалту ў перыяд каранціну, звязанага з эпідэміяй COVID-19. Людзі, змешчаныя ў замкнёную прастору, спаганяюць трывогу і раздражненне на сваіх блізкіх, перш за ўсё на жанчынах, дзецях і старых.
08.04.2020 Міжнародны Ромскі дзень адзначаецца 8 красавіка
Міжнародны Ромскі дзень быў заснаваны ў 1971 годзе на першым сусветным цыганскім кангрэсе, які адбыўся ў Лондане.
10.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар: Вернікі трох канфесіяў прэзентавалі больш за 50 тысяч подпісаў за ўвядзенне закону супраць прапаганды ЛГБТ. Адпаведная петыцыя была распачата фондам “Адкрытыя сэрдцы”. Падобны закон ужо існуе ў Расеі. Як гэта паўплывала на жыццё расейскай ЛГБТ-супольнасці? Што можа прынесці такі закон Беларусі? Адкажа "Ідэнтычнасць і права".
09.03.2020 У Бішкеку феміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў
У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, паведамляе Радыё Свабода. Пасля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сведак, з ужываннем гвалту.
06.03.2020 "Замест кветак і цукерак – раўнапраўе і свабоды", ці Чаму жанчыны змагаюцца за свае правы?
У прававым лікбезе ад "Вясны" разбіраемся, чаму правы жанчын вылучаныя асобнай катэгорыяй, навошта за іх змагацца і якія арганізацыі могуць дапамагчы ў іх абароне.
03.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Паглядзім, якія мерапрыемствы прайшлі ў межах Zero Discrimination Day (Дня нулявой дыскрымінацыі).
18.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: актывістаў анархічнага руху Мікіту Емельянава і Івана Комара асудзілі да 7 гадоў зняволення. Што кажуць іншыя актывісты? 14 лютага Дзмітры Паліенка не змог патрапіць у Вярхоўны суд на сваё пасяджэнне, бо не прайшоў “дрэс код”.
12.02.2020 У Мінску ўпершыню публічна станцуюць супраць гвалту
14 лютага ў 19.00 на першым узроўні Гандлёвага цэнтра "Сталіца" адбудзецца танцавальны флэшмоб супраць гвалту над жанчынамі One Billion Rising.
11.02.2020 11 лютага – Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы
За апошнія 15 гадоў сусветная супольнасць дасягнула значных поспехаў у справе ўключэння жанчын і дзяўчынак у навуку. Нягледзячы на гэта, жанчыны і дзяўчынкі да гэтага часу сутыкаюцца з абмежаваннямі ў гэтай сферы.
30.01.2020 "Хадзіць на працу, каб выгульваць сукенку", або Як выглядае дыскрымінацыя на рынку працы ў Беларусі
Дыскусія "Дыскрымінацыя на рынку працы. Што рабіць" прайшла 29 студзеня ў мінскім Прэс-клубе.
27.01.2020 Сустрэча і кінапаказ аб правах жанчынаў у родах пройдуць у Мінску
Праект "Радзіны" запрашае на сустрэчу-абмеркаванне і прагляд фільма брытанскай рэжысёркі Тоні Харман "Freedom for birth" 31 студзеня.
29.12.2019 «Падалі 38 заявак на 10 дзён запар». У Мінску прайшоў яшчэ адзін пікет супраць хатняга гвалту
29 снежня, у Кіеўскім скверы г. Мінска прайшоў яшчэ адзін пікет супраць хатняга гвалту. Што для гэтага прыйшлося зрабіць арганізатарам?
29.12.2019 «Задушаная голымі рукамі». У Мінску пікетавалі супраць хатняга гвалту
Актывісткі ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!» упершыню правялі пікет за прыняцце закону супраць хатняга гвалту, паведамляе belsat.eu. Акцыя адбылася ў мінскім парку Дружбы народаў. Удзельнікі зачытвалі гісторыі ахвяраў хатняга гвалту і ставілі подпісы за падтрымку закону, які мог бы абараніць тых, хто пакутуе ад збіцця і гвалту дома.