viasna on patreon

Сустрэча і кінапаказ аб правах жанчынаў у родах пройдуць у Мінску

2020 2020-01-27T11:55:37+0300 2020-01-28T14:40:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ffb-product.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праект "Радзіны" запрашае на сустрэчу-абмеркаванне і прагляд фільма брытанскай рэжысёркі Тоні Харман "Freedom for birth" 31 студзеня. Мерапрыемства пройдзе на адукацыйнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Мінску.

Падчас сустрэчы арганізатаркі мерапрыемства прапануюць пагаварыць аб правах і патрэбах жанчыны ў родах ў кантэксце прызнання ААН у 2019 годзе «акушэрскага гвалту» праблемай правоў чалавека. Ва ўдзельніц будзе магчымасць расказаць аб сваім вопыце і знайсці адказы на пытанні, рашэнні, якія дапамогуць абараніць правы жанчынаў.

У праграме сустрэчы:

  1. Гутарка з эксперткай Веранікай Заўялавай на тэму «Правы жанчынаў у родах, магчымасці рэалізацыі ў Беларусі. Праблема "акушэрскага гвалту"».
  2. Прагляд фільма "Freedom for birth" ( "Свабода ў родах») і абмеркаванне яго з псіхалагіняй Настай Шут.

Для каго?

  • жанчынаў, якія плануюць цяжарнасць і роды; тых, хто хоча перажыць свой вопыт родаў; іх партнёраў;
  • перынатальных спецыялістаў/ак;
  • журналістаў/ак, якія пішуць на тэму жаночага вопыту, правоў жанчынаў, абставінаў і ўмоваў родаў;
  • усіх, хто цікавіцца тэмай правоў жанчын.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

Дата: 31 студзеня, пятніца, з 18.00 да 20.30

Месца: адукацыйная пляцоўка «Тэрыторыя правоў», г. Мінск, вул. Ложынская, 16, пам. 404 (ст. м. «Уручча»).

Відэа "Як знайсці месца правядзення"


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства