Навіны на тэму: АБСЕ

На нарадзе АБСЭ абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні выбараў

16.09.2018 На нарадзе АБСЭ абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні выбараў

У межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, якая распачала працу ў Варшаве 16 верасня і працягнецца два тыдні, запланаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Алесь Бяляцкі: Сістэмныя рэпрэсіі у адносінах да грамадскіх актывістаў будуць працягвацца

13.09.2018 Алесь Бяляцкі: Сістэмныя рэпрэсіі у адносінах да грамадскіх актывістаў будуць працягвацца

13 верасня ў межах нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння прайшоў круглы стол «Беларусь - рэпрэсіі за фасадам «лібералізацыі», падрыхтаваны Беларускім Домам у Варшаве.

HDIM 2018: Пра што казалі прадстаўнікі беларускіх НДА ў Варшаве

12.09.2018 HDIM 2018: Пра што казалі прадстаўнікі беларускіх НДА ў Варшаве

12 верасня ў Варшаве ў рамках Нарады АБСЕ па выкананні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння адбыўся сайд-івэнт па бягучай сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі.

Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

08.08.2018 Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

Праваабарончыя арганізацыі накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе і прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлему Дэзіру.

На пасаду спецдакладчыка ААН па Беларусі прэтэндуюць восем чалавек

17.07.2018 На пасаду спецдакладчыка ААН па Беларусі прэтэндуюць восем чалавек

Сярод кандыдатаў Штэйнар Гіл (Нарвегія), Сатвіндэр Джас (Вялікабрытанія), Анаіс Марэн (Францыя), Валеры Мажы (Францыя), Даніэль Меконэн (Эрытрэя), Петрэ Раман (Румынія), Джон Джосэф Раян (Ірландыя), Эндру Уілсан (Вялікабрытанія) . Палітолагі лічаць Ўілсана адным з найбольш аўтарытэтных заходніх экспертаў па Беларусі.

Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў

29.06.2018 Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў

Аб спецыфіцы правядзення мірных сходаў у нашай краіне і аб неабходнасці новага закона гасцям распавялі юрыст ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч і эксперт АБСЕ, праваабаронца з Малдовы Сяргей Остаф. 

У АБСЕ занепакоеныя ўнясеннем змяненняў у закон аб СМІ

18.06.2018 У АБСЕ занепакоеныя ўнясеннем змяненняў у закон аб СМІ

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір занепакоены ўнясеннем змяненняў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

Еўрасаюз крытыкуе беларускія выбары, працягвае чакаць і абяцае дапамагаць

21.02.2018 Еўрасаюз крытыкуе беларускія выбары, працягвае чакаць і абяцае дапамагаць

Вярхоўная прадстаўніца ЕС у пытаннях замежнай палітыкі Федэрыка Магерыні выступіла з пісьмовай заявай па выніках мясцовых выбараў у Беларусі.

Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не зроблена

30.01.2018 Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не зроблена

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі, паведамляе інтэрнэт-газета naviny.by.

Кент Харстэд заклікаў улады Беларусі актывізаваць намаганні па правядзенні выбарчых рэформаў

24.01.2018 Кент Харстэд заклікаў улады Беларусі актывізаваць намаганні па правядзенні выбарчых рэформаў

Як паведамляе БелаПАН, спецпрадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд шкадуе, што працэс рэфармавання выбарчага заканадаўства Беларусі не прасоўваецца наперад, і заклікае беларускія ўлады актывізаваць намаганні па правядзенні рэформаў.

Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў АБСЕ — велізарны рэгрэс для Хельсінкскага працэсу

13.12.2017 Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў АБСЕ — велізарны рэгрэс для Хельсінкскага працэсу

“Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працы АБСЕ будзе вялізным крокам назад для Хельсінкскага працэсу, а таксама здрадай духу і асноўным каштоўнасцям гэтай унікальнай ініцыятывы па прасоўванні міру”, — гаворыцца ў звароце, распаўсюджаным Платформай грамадзянскай салідарнасці (CSP), якая аб’ядноўвае больш чым 90 праваабарончых НДА з усяго рэгіёну АБСЕ.

Алесь Бяляцкі – дэпутату Навумовічу: Апроч графіка сустрэч, яшчэ ёсць графік расстрэлаў

10.10.2017 Алесь Бяляцкі – дэпутату Навумовічу: Апроч графіка сустрэч, яшчэ ёсць графік расстрэлаў

Дыскусія наконт асноўных палажэнняў Рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі адбылася ў Палітычным камітэце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Гэты дакумент быў прыняты на сесіі ПАСЕ 27 чэрвеня гэтага года.

Пераслед грамадзянскай супольнасці і ціск на адвакатаў - пытанні канферэнцыі АБСЕ

20.09.2017 Пераслед грамадзянскай супольнасці і ціск на адвакатаў - пытанні канферэнцыі АБСЕ

На паралельных мерапрыемствах у межах Нарады па чалавечым вымярэнні АБСЕ праваабаронцы абмяркоўваюць тэндэнцыі на постсавецкай прасторы.

На канферэнцыі АБСЕ абмяркоўваюць праблему смяротнага пакарання. Беларусь – у цэнтры ўвагі (відэа)

19.09.2017 На канферэнцыі АБСЕ абмяркоўваюць праблему смяротнага пакарання. Беларусь – у цэнтры ўвагі (відэа)

Міжнародныя арганізацыі FIDH і Amnesty International уздымаюць праблему смяротнага пакарання на Нарадзе па чалавечым вымярэнні АБСЕ ў Варшаве. У тэматычных мерапрыемствах бяруць удзел праваабаронцы з Беларусі - адной з дзвюх краінаў рэгіёна АБСЕ, дзе выконваюцца смяротныя прысуды.

Справаздача БДІПЧ АБСЕ: Расце колькасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў

18.09.2017 Справаздача БДІПЧ АБСЕ: Расце колькасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў

Колькасць і сур’ёзнасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў у рэгіёне АБСЕ працягваюць расці цягам апошніх трох гадоў, гаворыцца ў справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства