viasna on patreon

Еўрасаюз крытыкуе беларускія выбары, працягвае чакаць і абяцае дапамагаць

2018 2018-02-21T09:03:50+0300 2018-02-21T11:20:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mageryni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Федэрыка Магерыні

Кіраўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Федэрыка Магерыні

Вярхоўная прадстаўніца ЕС у пытаннях замежнай палітыкі Федэрыка Магерыні выступіла з пісьмовай заявай па выніках мясцовых выбараў у Беларусі.

Радыё "Свабода" публікуе тэкст заявы:

«Мясцовыя выбары ў Беларусі, якія адбыліся 18 лютага, былі шанцам надаць большую легітымнасць мясцовым дэпутатам у краіне; аднак шэраг ключавых рэкамэндацыяў і сістэмныя недахопы, выяўленыя Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ і Венецыянскай камісіяй Рады Еўропы падчас папярэдніх выбараў, засталіся праігнараваныя.

Еўрапейскі Саюз працягвае чакаць ад беларускіх уладаў неадкладнага аднаўлення працы над сур’ёзнай і ўсёабдымнай рэформай выбарчага заканадаўства і працэдуры. Варта было б правесьці такую рэформу як мага раней, яшчэ да наступных выбараў, а таксама разгледзець шматгадовыя рэкамендацыі і забяспечыць роўныя магчымасці. Працэс рэформаў мусіць быць празрысты і ўсебаковы. Гэта таксама было б дадатковым крокам да выкарыстання поўнага патэнцыялу дачыненняў паміж ЕС і Беларуссю, нарошчвання пазытыўнага супрацоўніцтва, якое нядаўна было ўзбагачана рознымі мясцовымі ініцыятывамі.

Еўрапейскі Саюз гатовы дапамагаць Беларусі ў яе намаганьнях прывесці свой выбарчы працэс у адпаведнасць з абавязаннямі АБСЕ і іншымі міжнароднымі стандартамі датычна дэмакратычных выбараў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства