Навіны на тэму: АБСЕ
09.08.2021 У гадавіну выбараў у Беларусі ПА АБСЕ па правах чалавека выказала шкадаванне ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў краіне
Парламенцкай асамблеі АБСЕ выказала занепакоенасць у сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў краіне і заклікала да неадкладных крокаў, якія павінны пакласці канец крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
05.06.2021 АБСЕ: Тэлевізійныя «прызнанні» Пратасевіча і Сапегі парушаюць іх права на справядлівы суд
Паказаныя па тэлебачанню прызнанні Рамана Пратасевіча і Софʼі Сапегі парушаюць іх права на справядлівы суд і маглі быць дадзеныя пад прымусам і катаваннямі.
06.11.2020 Выйшаў даклад АБСЕ аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму
Выйшаў даклад дакладчыка АБСЕ, падрыхтаваны ў рамках Маскоўскага механізму ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
05.10.2020 Беларускія праваабаронцы накіравалі ў АБСЕ даклад пра парушэнні правоў у поствыбарчы перыяд
Праваабарончая кааліцыя падрыхтавала і даслала дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ, даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.
18.09.2020 "Унікальны і ганебны для краіны сігнал". Што значыць Маскоўскі механізм АБСЕ для Беларусі
У дачыненні да Беларусі другі раз у гісторыі ўжыты Маскоўскі механізм АБСЕ: місія экспертаў будзе накіраваная ў краіну для вывучэння сітуацыі з правамі чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў. Гэта ўжо другі выпадак стварэння падобнай групы ў дачыненні да Беларусі.
16.09.2020 Human Rights Watch: АБСЕ і Савет па правах чалавека ААН павінны расследаваць збіццё і катаванні затрыманых дэманстрантаў
ААН і АБСЕ павінны тэрмінова ініцыяваць расследаванні, каб забяспечыць захаванне доказаў у інтарэсах адказнасці за грубыя парушэнні правоў чалавека. Пра гэта заявіў дырэктар Human Rights Watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Х'ю Уільямсан.
28.08.2020 Старшыня АБСЕ: Беларусь павінна неадкладна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека — прама цяпер, без усякіх "калі" і "але"
Дзеючы старшыня АБСЕ, прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама 28 жніўня на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ па абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі выступіў са зваротам да беларускіх уладаў і іншых членаў АБСЕ.
20.08.2020 БДІПЧ АБСЕ выступіла з рэзкай заявай па сітуацыі ў Беларусі
Усе затрыманыя на мірных акцыях пратэсту павінны быць неадкладна вызваленыя, неабходна як мага хутчэй правесці бесстаронняе расследаванне ўсіх выпадкаў парушэння правоў чалавека, гаворыцца ў заяве Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека.
13.08.2020 ПА АБСЕ заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і выконваць правы чалавека
Улады Беларусі павінны ў поўнай меры выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы і не парушаць правы чалавека, заявіў 13 жніўня старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Гіоргі Цэрэтэлі.
16.07.2020 Прадстаўнікі ПА АБСЕ раскрытыкавалі Беларусь за тое, што яна своечасова не адправіла запрашэнне на выбары
Прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ падвергнулі крытыцы адсутнасць своечасовага запрашэння ад беларускіх уладаў для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі.
15.07.2020 Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ ўпершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары — не атрымалі запрашэнне ад МЗС
Дырэктарка Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) праінфармавала МЗС Беларусі аб тым, што адсутнасць запрашэння ад афіцыйнага Мінска не дазваляе БДІПЧ назіраць за ходам выбарчага працэсу.
06.07.2020 Эксперт: "Стаць ахвярай катаванняў у Беларусі нескладана, а запусціць механізм расследавання – нерэальна"
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка распавёў пра асноўныя фактары, якія паўплывалі на нізкі рэйтынг Беларусі ў Індэксе забароны катаванняў сярод постсавецкіх краін АБСЕ.
03.07.2020 Праваабаронцы вылічылі "індэкс забароны катаванняў" для постсавецкіх краін: Беларусь на апошнім месцы
Улады Беларусі мінімальна процідзейнічаюць катаванням з боку сілавікоў, а Малдова дзейнічае найбольш эфектыўна, вынікае са звестак "індэкса забароны катаванняў", які разлічылі праваабаронцы з васьмі краін-удзельніц АБСЕ.
03.07.2020 Улады Вялікабрытаніі звярнуліся да Беларусі з нагоды выбараў
Вялікабрытанія заклікае Беларусь зрабіць крокі для таго, каб прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ і іншых арганізацый змаглі назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца, пішуць naviny.by.
01.07.2020 МЗС – праваабаронцам: Беларускі бок гатовы запрасіць міжнародных назіральнікаў
У адказе за подпісам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі паведамляецца, што пытанне аб накіраванні запрашэнняў у адрас міжнародных арганізацый да назірання за прызначанымі на 9 жніўня выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца на разглядзе.