viasna on patreon

АБСЕ: Тэлевізійныя «прызнанні» Пратасевіча і Сапегі парушаюць іх права на справядлівы суд

2021 2021-06-05T15:06:44+0300 2021-06-05T15:09:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratasevich_atn.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паказаныя па тэлебачанню прызнанні Рамана Пратасевіча і Софʼі Сапегі парушаюць іх права на справядлівы суд і маглі быць дадзеныя пад прымусам і катаваннямі. А таму ў якасці неадкладнага сродку прававой абароны іх трэба вызваліць, заявіў Матэа Мэкачы — дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе.

Раман Пратасевіч, кадар эфіру АНТ
Раман Пратасевіч, кадар эфіру АНТ

Ён таксама заклікаў беларускія ўлады расследаваць сцвярджэнні, што Раман Пратасевіч і Софʼя Сапега зазналі катаванні ці іншае жорсткае абыходжанне. У якасці неадкладнага сродку прававой абароны іх трэба вызваліць, заявіў дырэктар БДІПЧ АБСЭ.

«Любая спроба ўключыць „прызнальныя паказанні“ ў якасці доказу ў судовы працэс супраць іх яшчэ больш падарве яго законнасць», — гаворыцца ў заяве БДІПЧ АБСЭ.

Арганізацыя Amnesty International назвала «інтэрв'ю» Пратасевіча ганебным прыкладам жорсткага і прыніжальнага абыходжання. Яна заклікала прыцягнуць да адказнасці тых, «хто стаіць за гэтай пародыяй».

Amnesty International таксама заявіла, што трэба запусціць транснацыянальныя механізмы правасуддзя, каб прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых «у катаваннях, забойствах і іншых злачынствах паводле міжнароднага права ў Беларусі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства