viasna on patreon

У гадавіну выбараў у Беларусі ПА АБСЕ па правах чалавека выказала шкадаванне ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў краіне

2021 2021-08-09T13:27:48+0300 2021-08-09T13:27:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abse-2107.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Капенгаген, 9 жніўня 2021 года

Праз роўна год пасля правядзення аспрэчваемых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прывялі за сабой да шматмесячных масавых пратэстаў, што жорстка душацца ўрадам, кіраўніцтва камітэта па правах чалавека Парламенцкай асамблеі АБСЕ выказала занепакоенасць у сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў краіне і заклікала да неадкладных крокаў, якія павінны пакласці канец крызісу ў галіне правоў чалавека.

Старшыня Камітэта Серэн Маборн заявіла:

"За апошнія месяцы ўлады ў Мінску яшчэ больш узмацнілі пераслед грамадзян за крытыку і пашырылі меры прыгнёту, якія пераходзяць усякія межы. Прымусовае закрыццё НДА і арганізацый СМІ, арышты журналістаў, турэмнае зняволенне актывістаў і праваабаронцаў сведчаць аб крызіснай сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".

Намеснік старшыні Міхаэль Георг Лінк адзначыў:

"Праз год пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі назіраецца недапушчальны рост выпадкаў сур'ёзных парушэнняў міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, а таксама абавязацельстваў, прынятых у рамках АБСЕ. Трагічна, што мірныя намеры людзей, якія патрабуюць палітычных пераменаў, душацца гэтак беспрэцэдэнтна жорсткім спосабам".

Ёхан Бюзер, які займае пасаду дакладчыка, падкрэсліў:

"Становішча ў галіне свабоды СМІ і выказвання меркаванняў у Беларусі выклікае велізарную трывогу. Адбываюцца адвольныя затрыманні журналістаў, а арганізацыі сродкаў масавай інфармацыі закрываюцца і абвяшчаюцца экстрэмісцкімі. Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць уціск СМІ і забяспечыць выкананне права на свабоду слова".

Кіруючыя службовыя асобы камітэта ПА АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях настойліва заклікалі ўлады ў Мінску пакласці канец масавым рэпрэсіям у краіне, вызваліць усіх палітычных зняволеных і пачаць дыялог з апазіцыяй па важных палітычных зменах і канстытуцыйных рэформах. Яны выказалі шкадаванне ў сувязі з тым, што ў ліпені ўлады працягвалі пераслед грамадзян па палітычных матывах. Па паведамленнях праваабарончых арганізацый, у краіне налічваецца каля 600 палітычных зняволеных і іх колькасць працягвае расці.

Кіраўніцтва камітэта выказала занепакоенасць у сувязі з нарастаючай міжнароднай ізаляцыяй Беларусі і заявіла пра гатоўнасць працягваць узаемадзеянне з калегамі-парламентарыямі, у тым ліку ў Беларусі, з мэтай пераадолення існуючых выклікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства