Навіны на тэму: дыфамацыя
23.11.2020 Салігарчаніна аштрафавалі на 5100 рублёў за абразу міліцыянта ў "ВК". Судзілі яго ў будынку міліцыі
Салігорскі суд разгледзеў крымінальную справу паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ("Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў") у дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара Рамана Маскадыні.
12.11.2020 Хойнікі: суд за абразу прэзідэнта зрабілі закрытым
У судзе Хойніцкага раёна 12 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы гомельскага актывіста Аляксея Раманава за абразу прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса РБ).
03.11.2020 У Хойніках прызначаная дата суда за абразу Лукашэнкі
У Хойніках 12 лістапада пачнецца разгляд крымінальнай справы над гомельскім актывістам Аляксеем Раманавым за абразу прэзідэнта.
27.07.2020 На Дзмітрыя Паліенку не сталі заводзіць крымінальную справу за абразу міліцыянта
Пры гэтым, у дзеяннях актывіста ўгледзелі прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння за абразу супрацоўніка міліцыі па арт. 9.3 КаАП.
16.07.2020 Міліцыянты з Мастоў напісалі заяву на Аляксандра Мілюка за абразу
Як паведаміў каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк з Мастоў, 15 ліпеня да яго дадому з аглядам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Агляд жылога памяшкання актывіста праводзіўся ў рамках праверкі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "абраза прадстаўніка ўлады".
18.05.2020 "Мяне спрабуюць запалохаць". Пракуратура разгледзела скаргу Алены Маслюковай на канфіскацыю тэлефона і ноўтбука
Пракуратура Светлагорскага раёна адказала праваабаронцы "Вясны" Алене Маслюковай на скаргу на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука. Праваабаронца расцэньвае распачатую ў дачыненні да яе праверку як ціск уладаў у сувязі з выбарчай кампаніяй.
08.05.2020 У адносінах да рэчыцкага журналіста распачата праверка ў межах крымінальнай справы аб абразе рэдактара «раёнкі»
Міліцыя пачала праверку ў дачыненні да незалежнага журналіста і актывіста з Рэчыцы Андрэя Мядзведзева аб абразе рэдактара «раёнкі». Падставай паслужыў каментар журналіста ў сацыяльнай сетцы.
27.04.2020 Па блогеру Сяргею Пятрухіну распачатая праверка па Крымінальнаму кодэксу
Як паведаміў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін, у дачыненні да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна міліцыя распачала праверку ў межах артыкула 188 Крымінальнага кодэксу ("Паклёп"). Падрабязнасці справы ўдакладняюцца.
14.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Беларусь адмовіла ў выдачы Расеі Міхаіла Міхалычава. Ён з'яўляецца Сведкай Яговы, якія ў Расеі пераследуюцца паводле анціэкстрэмістскага заканадаўства. Як яно працуе і як уплывае на лёсы сучасных грамадзян (веруючых ды не толькі)?
20.08.2019 А ці быў хлопчык? Што кажа незалежная экспертыза па справе Паліенкі
Да якіх высноў прыйшла незалежная экспертыза, мэтай якой было даследванне відэароліка “Мянты забіваюць людзей”, размешчаным на відэахостынгавым партале youtube?
18.06.2019 Абласны суд разгледзеў скаргу відэаблогера Сяргея Сікоры з Віцебску
Былы электраманцёр Віцебскага мясакамбінату спрабаваў 17 чэрвеня адмяніць рашэнне суду Першамайскага раёну, які абавязаў яго публічна выбачыцца перад супрацоўнікамі рэжымнага аддзелу прадпрыемства. Адмяніць рашэнне не атрымалася – аблсуд пакінуў прысуд у сіле.
28.05.2019 «Дыскрэдытуе Беларусь»: на праціўніка завода АКБ напісалі заяву ў міліцыю
На аднаго з лідараў руху пратэсту супраць завода АКБ ў Брэсце Дзмітрыя Бекалюка напісалі заяву ў міліцыю пра тое, што ён займаецца падрыўной дзейнасцю ўнутры Беларусі і такім чынам дыскрэдытуе Беларусь. Ён у сваю чаргу напісаў заяву з просьбай праверыць, ці няма ў гэтай заяве паклёпу.
09.04.2019 Справа блогера Пятрухіна: суд шукае абразу і паклёп на адрас участковага
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пачнецца у судзе Ленінскага раёна на г. Брэста 9 красавіка 2019 г.
15.11.2016 Патрабуем вызваліць Аляксандра Лапіцкага з псіхіятрычнага шпіталя і дэкрыміналізаваць дыфамацыйныя дзеянні
80-гадовы пенсіянер Аляксандр Лапіцкі быў прымусова накіраваны ў псіхіатрычны шпіталь у звязку са ўступленнем у законную сілу пастановы суда па крымінальнай справе, узбуджанай супраць яго.
13.07.2016 У Баранавічах ТБМ прапанавала гарвыканкаму абмеркаваць праблемы з беларускай мовай у горадзе
Старшыня Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі і сябра Рады арганізацыі Віктар Мязяк накіравалі ў гарвыканкам ліст з прапановай правесці круглы стол.