viasna on patreon

Салігарчаніна аштрафавалі на 5100 рублёў за абразу міліцыянта ў "ВК". Судзілі яго ў будынку міліцыі

2020 2020-11-23T16:09:25+0300 2020-11-23T16:26:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/soligorsk_67.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Маскадыня. Фота: lider-press.by

Раман Маскадыня. Фота: lider-press.by

Салігорскі суд разгледзеў крымінальную справу паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ("Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў") у дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара Рамана Маскадыні. Хлопца абвінавацілі ў абразе ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" аднаго з кіраўнікоў салігорскай міліцыі Сяргея Салаўя. Рамана аштрафавалі на 5100 рублёў і яшчэ абавязалі пакрыць пацярпеламу міліцыянту 2000 рублёў маральнай шкоды. Да таго ж, у хлопца канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства. Судовае паседжанне праходзіла ў будынку Салігорскага РАУС. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне "Лідэр-прэс".

Крымінальную справу разглядала суддзя суда Салігорскага раёна Вольга Пракаповіч. Па невядомай прычыне працэс вырашылі зрабіць выязным – хлопца судзілі наўпрост у будынку Салігорскага РАУС. 

"Яшчэ ў чэрвені падчас адной з перадвыбарных акцый затрымлівалі ўдзельнікаў. Я быў абураны працай нашых міліцыянтаў і напісаў раззлаваны каментар пад пастом у адной з груп у "ВК", – распавёў Раман "Лідэр-прэс".

Па яго словах, ён трохі пасароміў супрацоўніка міліцыі. Прыкладна праз месяц пасля размяшчэння каментара да Рамана прыехалі афіцэры службы бяспекі МУС Беларусі. Мінчукі правялі прафілактычную гутарку і з'ехалі, а ў верасні яго выклікалі да следчага, потым у кватэры па месцы жыхарства прайшоў ператрус. На Рамана ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 369 КК.

Санкцыя артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ("Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў") прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства