Навіны на тэму: дыфамацыя
18.02.2021 За каментар у "Аднакласніках" – 1,5 года "хатняй хіміі" і 2000 рублёў кампенсацыі?
У судзе Бярозаўскага раёна ў другой палове дня 17 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Талсцяка па абвінавачванні яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
09.02.2021 "У тэлеграм-канале абразіла міністра Кубракова". У Смалявічах судзяць шматдзетную маці
Суд Смалявіцкага раёна 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ).
03.02.2021 Орша: мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі за абразу прэзідэнта
Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.
27.01.2021 Магілёўца судзяць за абразу супрацоўніка ДАІ
Ігару Міцянкову інкрымінуюць публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сваю віну Міцянкоў прызнаў, раскаяўся і гатовы выбачыцца перад міліцыянтам, які прызнаны пацярпелым. Абвінавачаны пад падпіскай аб нявыездзе.
26.01.2021 Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце Чамаданавай
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 26 студзеня асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага да двух гадоў "хатняй хіміі" паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за абразу ў тэлеграм-чаце прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных справаў Вольгі Чамаданавай.
25.01.2021 За абразу прэзідэнта і міністра ўнутраных спраў - адзін год і 3 месяцы пазбаўлення волі
Уладзімір Чыжэўскі абвінавачваўся ў тым, што 1 верасня мінулага года ў групе “Астравец для жыцця” месэнджара “Тэлеграм” пад нікам Talash пракаментаваў відэа, у якім Прэзідэнт даў ацэнку дзеянням улады адносна Кандрусевіча. Пры гэтым меў несцярожнасць выкарыстаць ненарматыўнае слова.
25.01.2021 На жыхара Рэчыцы завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі
Крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Міхалкі з Рэчыцы заведзеная яшчэ 27 лістапада мінулага года. У 20-х чыслах снежня яго затрымалі.
14.01.2021 Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ
У судзе Смаргонскага раёна 6 студзеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі
31.12.2020 Журналісту сайта “Першы Рэгіён” прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле “абраза прэзідэнта”
У апошні дзнь 2020 года стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).
29.12.2020 Брагін: Два гады "хіміі" за абразу прэзідэнта Лукашэнкі
29 снежня суддзя Брагінскага раённага суду Марыя Гаўрыленка ў закрытым судовым пасяджэнні пакарала мясцовага жыхара Аляксандра Кулагу да 2 гадоў "хіміі" агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
24.12.2020 Гарадзенцу Юрыю Панасюку "за абразу прэзідэнта" прысудзілі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову
23 снежня суд Ленінскага раёну Гародні на закрытым паседжанні абвесціў прыгавор гарадзенцу Юрыю Панасюку - паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу яму прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.
15.12.2020 За абразу экс-кіраўніка МУС Караева ў каментары на YouTube супрацоўніка "МАЗа" асудзілі да трох гадоў "хіміі"
Суд Заводскага раёна Мінска 15 снежня асудзіў па арт. 369 Крымінальнага кодэкса 31-гадовага зваршчыка "МАЗа" Юрыя Карніловіча за абразу 2 ліпеня генерал-маёра міліцыі, на той момант — міністра ўнутраных справаў, Юрыя Караева ў каментары да відэароліка на YouTube-канале "АГП-ТВ".
04.12.2020 Справа гарадзенца Панасюка за абразу прэзідэнта накіраваная ў суд
Гарадзенец Юры Панасюк атрымаў ліст з пракуратуры пра тое, што яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі і яго справа накіравана ў суд.
30.11.2020 Суд за абразу прэзідэнта адкладзены ў Хойніках, на чарзе - Гародня
Суды Беларусі разглядаюць крымінальныя справы за публічную абразу прэзідэнта, адна з іх рыхтуецца для перадачы ў суд.
26.11.2020 За абразу начальніка мінскага АМАПу Балабы студэнта асудзілі на паўтары гады "хіміі"
Суд Фрунзенскага раёна разглядзеў крымінальную справу па арт. 369 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 19-гадовага студэнта МДЛУ Іллі Тананкі за абразу палкоўніка міліцыі, начальніка АМАПу Мінска Дзмітрыя Балабы.