viasna on patreon

"У тэлеграм-канале абразіла міністра Кубракова". У Смалявічах судзяць шматдзетную маці

2021 2021-02-09T11:07:43+0300 2021-02-09T11:07:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smaliavichy-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Смалявічскага раёна. Фота: mlyn.by

Суд Смалявічскага раёна. Фота: mlyn.by

Суд Смалявіцкага раёна 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Людміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца – пракурор Лаўкет.

Па матэрыялах следства, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў г. Смалявічы, у публічным доступе ў сетцы Інтэрнэт, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, у адным з тэлеграм-каналаў, наўмысна, з мэтай публічнай абразы прадстаўніка ўлады, Сазонава размясціла непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.

Кацярына Сазонава - маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём.

кацярына Сазонава пазам з адвакатам у судзе.
Кацярына Сазонава разам з адвакатам у судзе.

Адвакат абвінавачванай Болатава заявіла хадайніцтва аб правядзенні закрытага судовага пасяджэння. Суддзя адхіліла, паколькі пацярпелы Кубракоў такога хадайніцтва не вылучаў.

Кацярына Сазонава цалкам прызнае віну ў здейсненым.

Суд запатрабаваў дапытаць сведку, супрацоўніка міліцыі, які займаўся маніторынгам чата, дзе быў размешчаны абразлівы допіс. 

Абвешчаны перапынак для выкліку сведкі да 12-00 17 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства