viasna on patreon

Гарадзенцу Юрыю Панасюку "за абразу прэзідэнта" прысудзілі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову

2020 2020-12-24T22:02:00+0300 2020-12-25T16:11:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/panasiuk-gpodna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Панасюк. Фота: hrodna.life

Юрый Панасюк. Фота: hrodna.life

23 снежня суд Ленінскага раёну Гародні на закрытым пасяджэнні абвесціў прыгавор гарадзенцу Юрыю Панасюку - паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу яму прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Гэта так званая "хатняя хімія".

Панасюка звінавацілі ў тым, што з 2 па 26 ліпеня 2020 года ён на сваёй старонцы ВКонтакте, якая знаходзіцца ў вольным доступе для іншых карыстальнікаў сеткі, «размясціў выявы, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Г., якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, чым публічна абразіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Панасюка не бралі пад варту, ён быў цэлы час волі. Яго дапытвалі ў Следчым камітэце і Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Юрый сцвярджаў, што яго ў кастрычніку прызналі абмежавана разумным на псіхіятрычнай экспертызе ў лячэбным прыватным унітарным прадпрыемстве "Рэзервовыя магчымасці чалавека" ў Менску. Са студзеня 2020 года яго прызналі інвалідам трэцяй групы пасля агляду ў Гродзенскім абласным клінічным цэнтры "Псіхіятрыя-наркалогія".

Крымінальнай справы Юрыя Панасюка магло не быць увогуле. Фармальна ён парушыў заканадаўства, але органы, якія чамусьці вельмі выбарча і мэтна палітычна вядуць маніторынг сацсетак, маглі абмежавацца папярэджаннем. Асабліва ўлічваючы тое, што Панасюк выдаліў свой допіс і тое, што ён мае пэўныя праблемы са здароўем. Што датычыць прыгавору суда, то ён выглядае зажорсткім - калі браць пад увагу ўсе акалічнасці, суд мог бы вызначыць мінімальнае пакаранне, прыкладам, невялікі штраф.

Справа гарадзенца Панасюка за абразу прэзідэнта накіраваная ў суд

Па матэрыялах следства ў перыяд з 2 па 26 ліпеня 2020 года ён на сваёй старонцы ВКонтакте, якая знаходзіцца ў вольным доступе для іншых карыстальнікаў сеткі, «размясціў выявы, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства