viasna on patreon

Па блогеру Сяргею Пятрухіну распачатая праверка па Крымінальнаму кодэксу

2020 2020-04-27T19:34:34+0300 2020-04-27T19:46:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-2019-04-15-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Як паведаміў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін, у дачыненні да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна міліцыя распачала праверку ў межах артыкула 188 Крымінальнага кодэксу ("Паклёп"). Падрабязнасці справы ўдакладняюцца.

За апошні тыдзень гэта другі выпадак у дачыненні да рэгіянальга актывіста, калі міліцыя распачынае праверку ў межах дыфамацыйнага артыкула Крымінальнага кодэкса. Нагадаем, увечары 23 красавіка да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя дадому з аглядам у межах правядзення праверкі па заяве Зобавай, якая цягне крымінальную адказнасць паводле артыкулу 189 Крымінальнага кодэксу. Алена Маслюкова адмовілася ад дачы тлумачэнняў на падставе артыкула 27 Канстытуцыі. Па выніках праведзенага агляду ў Алены Маслюковай былі канфіскаваныя смартфон і ноўтбук. Цяпер яны знаходзяцца на экспертызе.

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі звязвае праверку і ў дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна, і да праваабаронцы Алены Маслюковай з надыходзячай прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй, якая неўзабаве пачнецца.

"Такім чынам улады аказваюць ціск на рэгіянальных актывістаў, спрабуюць завязаць ім рот", — адзначае Алесь Бяляцкі.

Да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя з аглядам

Як стала вядома ПЦ "Вясна", да экаактывісткі і праваабаронцы са Светлагорску Алены Маслюковай пад вечар 23 красавіка прыйшла міліцыя. У супрацоўнікаў - капітана міліцыі Давляцьярава і лейтэнанта Левянкова - нібыта ёсць падставы правесці агляд яе жытла і ўзяць у яе тлумачэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства